Прэзентацыя паэтычнага зборніка Максіма Багдановіча “Вянок” на сербскай мове

13.07.2017 18:00 - 18:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а) Уваход вольны

Сёлета ў еўрапейскай літаратурнай прасторы адбылася ўнікальная падзея: упершыню на сербскай мове загучалі вершы любімага беларускага паэта Максіма Багдановіча. У 2017 г. да 100-годдзя з дня памяці паэта ў Бялградзе была выдадзена кніга “Венац”. Аўтарам перакладаў з’яўляецца маладая сербская пісьменніца Даяна Лазарэвіч.

Мінула сто год як няма Максіма Багдановіча сярод нас, але і дагэтуль ягоная паэзія кранае сэрцы, заварожвае і натхняе маладых творцаў з усяго свету. Сведчанне таму – вянок паэзіі Максіма на сербскай мове.

На прэзентацыі будзе магчымасць сустрэцца з перакладчыцай зборніка “Вянок”, а таксама з тымі, хто зрабіў магчымым выхад кнігі паэзіі Максіма Багдановіча ў далёкай Сербіі – вядомым славістам, доктарам філалагічных навук, акадэмікам Сербскай Акадэміі навук Іванам Чаротам і былым паслом Рэспублікі Беларусь у Сербіі Уладзімірам Чушавым.

Уваход вольны!

Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а)

Тэлефон для даведак: 8 (017) 334 42 69; 8 (017) 334 07 61


Вам можа быць цікава

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Квіз "А што ты ведаеш пра БНР?" у Гаазе

21.03.2026 (14:00 - 16:00) Stationsweg 10b (Stationsweg 10b)

«Дай Дарогу!» у Вільні

25.03.2026 (20:30 - 21:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ