Прэзентацыя палескага нумара «ARCHE» ў Берасці

28.02.2014 19:00 - 20:00 Душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі св. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя (вул. Дворнікава, 63) Бясплатнае

У абедзвюх прэзентацыях прымуць удзел рэдактары «ARCHE» Валер Булгакаў і Аляксандр Пашкевіч.

Акрамя палескага нумара яны прадставяць і іншыя нядаўна выдадзеныя нумары «ARCHE», а таксама навінкі апошніх часоў — даследаванні Яна Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 гг.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі», Сяргія Плахія «Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі»,Эдмундаса Гімжаўскаса «Беларускі фактар у аднаўленні літоўскай дзяржавы (1915–1923)», кнігу Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.», зборнік публіцыстыкі гісторыка і мовазнаўца Яна Станкевіча «За родную мову й праўдзівы назоў», «Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час» (903 старонкі). Можна будзе таксама набыць кнігу Алеся Белага«Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ–ХVIII ст.» — адну з самых папулярных мінулагодніх кніжак на гістарычную тэматыку, том Алега Латышонка «Нацыянальнасць — беларус», збор твораў Адама Станкевіча «З Богам да Беларусі», «Да гісторыі беларускае літаратуры» Антона Адамовіча, збор твораў Адама Бабарэкі, а таксама дзясяткі іншых выданняў.

Пачатак сустрэчы ў Пружанах – 16.00 па адрасе: вул. Савецкая, 50 (Пружанскі палацык).

У Берасці пачатак прэзентацыі – 19.00 па адрасе: вул. Дворнікава, 63 (Душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі св. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя).

Даведкі праз тэл. (029)5507969.

arche,by


Вам можа быць цікава

Выстава Андрэя Савіча «Жывапіс па палатне, паперы і сэрцы» ў Мінску

02.08.2025 18:00 - 14.09.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі

13.09.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Гурт «Няміга» ў Сопаце (18+)

19.09.2025 (19:00 - 21:00) Мара-хаб (ul. Jacka Malczewskiego 21)

NAVIBAND у Кракаве

27.09.2025 (20:00 - 22:00) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ