Прэзентацыя “Палёту над гняздом зязюлі” па-беларуску ў Мінску

16.12.2017 19:00 - 19:00 Прэс-клуб (вул. В. Харужай, 3-601) Уваход вольны

“Амерыканка” – новая кніжная серыя, у якой перакладчыкі плануюць публікаваць знакавыя кнігі пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі ў перакладзе на беларускую мову. Дзякуючы краўдфандынгу на платформе ulej.by і мецэнату Ігару Жабароўскаму на волю выпушчаная першая кніга серыі – “Палёт над гняздом зязюлі” Кена Кізі. Шчыра запрашаем на вялікую прэзентацыю гэтай кнігі і ўсёй кніжнай серыі “Амерыканка”!

Імпрэза адбудзецца 16 снежня ў 19:00 у Прэс-клубе (вул. В. Харужай, 3-601)

За літаратурную частку вечара будуць адказваць перакладчык Кена Кізі Аляксей Знаткевіч, перакладчык Чака Паланюка Сярж Мядзведзеў, перакладчыкі Чарлза Букоўскага Ігар Кулікоў (проза) і Ганна Комар (вершы), перакладчыцы Маргарэт Этвуд Вольга Калацкая (проза) і Марыя Мартысевіч (вершы), перакладчык Курта Вонегута Павал Касцюкевіч. Музычная частка аддадзеная музыкам гуртоў Scarlett, Clara Venus, Deproverst.

Андрэй Хадановіч паспрабуе прымірыць два складнікі вечарыны, паказаўшы пераклады спяванай паэзіі (Леанард Коэн, Боб Дылан).

Прэзентацыя ў прэзентацыі: зборнік вершаў Чарлза Букоўскага “Святло, і паветра, і месца, і час” у беларускіх перакладах.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Фотавыстава Анатоля Кухарчука "Таямніца чорнага квадрата" ў Мінску

15.01.2026 18:00 - 01.03.2026 19:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава «Старадаўняе мастацтва: сожская скань» у Полацку

23.01.2026 15:00 - 27.02.2026 18:00 прыродна-экалагічны музей (вул. Скарыны, 21)

Znich у Беластоку

13.02.2026 (19:00 - 22:00) MOTO PUB (Młynowa 14)

GODS TOWER у Берліне

19.02.2026 (19:00 - 21:00) Нaus der Statistik (Otto-Braun-Straße 70–72)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ