Прэзентацыя праекта «Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы»

19.11.2016 17:00 - 17:00 Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3) Бясплатнае

У мінскім Палацы мастацтва адбудзецца грандыёзнае мерапрыемства — прэзентацыя праекта «Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы» Беларускага саюза дызайнераў.

Выданне «Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы » — гэта розныя напрамкі сучаснага дызайну і гісторыя матэрыяльнай культуры Беларусі пад адной вокладкай. Гэта унікальны беларускамоўны праект, які ўздымае праблему нацыянальнай ідэнтычнасці ў сферы дызайну. Больш за 500 старонак ілюстраванага матэрыялу з актуальнай інфармацыяй аб культурным здабытку беларусаў, знаходках сучасных айчынных дызайнераў.

Прэзентацыя каталога — не проста адказы на пытанні: у творчай абстаноўцы гэтага вечара не знайшлося месца сухой афіцыйнасці. Гэта гісторыі. Энтузіязм удзельнікаў праекту, якія паверылі ў яго, уклаўшы свае сілы, час, ідэі. Вопыт арганізатараў, у якіх атрымалася натхніць сотні людзей для працы над праектам і сабраць цэлую каманду. Матывацыя спонсараў, якія вырашылі падтрымаць праект не толькі маральна, але і матэрыяльна.

Гэта візуалізацыя. Калі вы лічыце, што ў запалачніцы, транзістара, рэвальвера і трактара няма нічога агульнага — прыходзьце. Відовішчная паездка на трактары, на жаль, не запланавана. Але цвік праграмы — і гэта не жарт — сапраўдны аўкцыён. У кожнага з прысутных будзе шанец набыць цікавы лот: рэч са сваёй уласнай гісторыяй ці каталог, падпісаны удзельнікамі і складальнікамі выдання.

Прэзентацыя каталога адбудзецца ўвечары 19 лістапада а 17.00 у Палацы мастацтва (Казлова 3) на пляцоўцы другога, не менш вядомага праекта Беларускага саюза дызайнераў — біенале «Пастулат».


Вам можа быць цікава

Выстава «Сямейная гісторыя. Фотаздымкі з калекцыі Савы Сіўко» ў Мінску

13.10.2025 09:00 - 02.11.2025 18:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. Маркса, 12)

Ноч паэтаў у Варшаве

29.10.2025 (20:00 - 23:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Ноч паэтаў у Празе

31.10.2025 (19:00 - 20:00) Božská Lahvice (Bílkova 122/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ