Прэзентацыя першай часткі “Хронікі Нарніі” па-беларуску

11.02.2016 19:00 - 21:00 Галерэя сучаснага мастацтва Ў (пр. Незалежнасці, 37А) Бясплатнае

Мы з гонарам прадстаўляем пераклад першай часткі знакамітага фэнтэзі “Хронікі Нарніі” на беларускую мову і будзем рады бачыць вас.

У праграме:
– фаўны і бабры;
– нарнійская музыка;
– чытанне кнігі акцёрскай парай – Павел Харланчук і Ганна Харланчук-Южакова;
– расповед стваральнікаў пераклада;
– гарачыя напоі і салодкія пачастункі;
– і галоўнае: магчымасць аформіць перадзамову кнігі па зніжаным кошце!

Уваход вольны!

Серыя кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. Да 2006 года было прададзена больш за 100 мільёнаў копіяў на 41 мове. І вось чарговай мовай, на якой выходзіць гэтая цудоўная гісторыя, становіцца беларуская!

Аўтарам перакладу стала Надзея Кім. Вокладку для беларускага выдання стварыў вядомы графік Раман Сустаў. У кнізе выкарыстоўваюцца класічныя ілюстрацыі самага першага выдання “Хронік Нарніі”, якія рабіла слынная ангельская мастачка Паўліна Бэйнс.

“Хронікі Нарніі” — залатая класіка брытанскай літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкіным (трылогія “Уладар пярсцёнкаў”) лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі.

Першая частка “Хронік” — “Пляменнік Чараўніка” распавядае пра стварэнне дзівоснай краіны Нарніі і пра тое, як людзі ўпершыню трапілі туды.

Прэзентацыя адбываецца пры падтрымцы амбасады Вялікабрытаніі.


Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску (12+)

15.04.2026 (14:00 - 16:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ