• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

Прэзентацыя рамана Віктара Марціновіча

Пачатак: 29.09 (19:00)
Канец: 29.09 (22:00)
прастора "Цэх"
(Мінск, пр. Незалежнасці 58/6 з боку вул. П. Броўкі)
Google

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае 29 верасня у 19.00 у крэатыўную прастору “ЦЭХ” (пр. Незалежнасці 58/6) на прэзентацыю беларускамоўнай версіі рамана Віктара Марціновіча “Мова 墨瓦”

Віктар Марціновіч раскрые ўсе сакрэты трыядаў і адкажа на пытанні прысутных, а Ганна Хітрык і Павал Харланчук ужывуцца ў ролі генералаў і кантрабандыстаў. Вядоўцам мерапрыемства будзе Усевалад Сцебурака. Спецыяльныя госці – Лідзія Міхеева і Міхаіл Баярын.

Першыя сто прысутных атрымаюць падарункі – рупліва абраныя аўтарам фрагменты беларускай класікі – з тэксту “Мовы  墨瓦” і не толькі, ператвораныя ў папяровыя скруткі па адным яму вядомай тэхналогіі.

“Тое, што ў рэальнасці тэксту – кантрабанда, тут і цяпер для нашай культуры – каштоўнасць, якая завецца беларускай літаратурнай спадчынай. Мне здаецца, гэта вельмі станоўчая ідэя – калі людзі, што прыйшлі на сучасную літаратурную імпрэзу, панясуць з яе ў кішэнях фрагменты тэкстаў Галубка, Гарэцкага, Чачота – у якасці сувеніраў”, – кажа Віктар.

Усіх, хто прачытаў новы раман Віктара Марціновіча “Мова”, ці толькі збіраецца гэта зрабіць, усіх, хто даўно сочыць за творчым шляхам аўтара, кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае на прэзентацыю рамана!

Раман Віктара Марціновіча “Мова” можна яшчэ знайсці у наступных сталічных крамах:

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72); “Кнігарня логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А); “Кніжны салон” (вул. Калініна, 5); “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2); “Веды” (вул. К.Маркса, 36); “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11); “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19); “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14); Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27); “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75)

А таксама у рэгёнах:

“Веды” (г. Віцебск, вул. Леніна, 54);“Светач” (г. Віцебск, вул. Кірава, 10); “Праметэй” (г. Гродна, вул. Савецкая, 10); “Іскра” (г. Берасце, вул. Пушкінская, 4); “Кніжны свет” (г. Ліда, пр. Перамогі, 33); “Спадчына” (г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 7); “Букініст” (г. Бабруйск, вул. Ульянаўская, 49); “Дом кнігі” (г. Наваполацак, вул. Маладзёжная, 145).

І ў інтэрнэт-крамах knihi.by, prastora.by і imbryk.by.

Хай жа “торкне і павалачэ”!

29 верасня 2014 г., 19.00.

Крэатыўная прастора ЦЭХ (Мінск, пр. Незалежнасці, 58/6, з боку вул. П. Броўкі).

Уваход вольны!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип