Прэзентацыя складанкі «Беларускія народныя танцы»

21.10.2018 19:00 - 19:00 Міханавіцкі Дом фальклора (Мінскі р-н, а/г Міханавічы, вул. Шасэйная, 114) Бясплатнае

21 кастрычніка а 18:00 адбудзецца прэзентацыя складанкі (CD+DVD) «Беларускія народныя танцы». Выданне дыскаў стала магчымым дзякуючы плённай сумеснай працы капэлы «На таку» і клуба традыцыйнага танца «Сіта». Прэзентацыя будзе праходзіць ў памяшканні Міханавіцкага Дома фальклора па адрасе: Мінскі р-н, а/г Міханавічы, вул. Шасэйная, 114.

Пра капэлу «На таку»:
Музыкі капэлы «На таку» ўпершыню сабраліся разам у 2008 годзе, дзякуючы энэргіі і таленту менскага дудара Змітра Сідаровіча. Ад таго часу і па сёння яны вучаць танцы, граюць танцы, ладзяць танцы – як пад дахам, так і на вольным паветры.
Пра клуб традыцыйнага танца «Сіта»:
Клуб утварыўся ў студзені 2012 г. Сябры клуба імкнуцца ўзнаўляць танцы паводле этнаграфічных крыніц, засвойваць манеру выканання непасрэдна ад носьбітаў (падчас этнаграфічных экспедыцый, з відэадакументальных матэрыялаў).

Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава «Драўляныя карункі» ў Заслаўі

17.09.2026 10:00 - 01.11.2026 19:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ