Прэзентацыя выставы Юрыя Хілько “Страцім-лебедзь. Палёт у вечнасць…”

14.03.2017 18:00 - 18:00 Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, 7а) Бясплатнае

Прэзентацыя мастацкай выставы Юрыя Хілько

“Страцім-лебедзь. Палёт у вечнасць…”

14 сакавіка 2017 года, а 18-й гадзіне

ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча

Максім Багдановіч (1891 – 1917) – геніяльны паэт, аўтар шэдэўраў, якія ўвайшлі ў скарбніцу сусветнай літаратуры. Важнае месца ў творчай спадчыне М. Багдановіча займаюць паэма “Страцім-лебедзь” і верш “Пагоня”, якія паэт напісаў  у Мінску, у апошні прыезд на Беларусь.

Паэзія Максіма Багдановіча прыцягвае ўвагу шматлікіх беларускіх і замежных творцаў – перакладчыкаў, мастакоў, музыкаў. У іх ліку і Юрый Іванавіч Хілько, загадчык кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, “мастак – па прызванні, філосаф – у душы, шукальнік і эксперыментатар – у тэматыцы, стылістыцы і пластыцы” (А.Каваленка).

Юрый Хілько з’яўляецца дыпламантам конкурсу “Лепшае выданне года” за афармленне мініяцюрнай кнігі М.Багдановіча “Вянок” (1995 год). Ён – аўтар серыі выбітных ілюстрацый да вершаў М.Багдановіча “Пагоня”, “Зорка Венера”, “Слуцкія ткачыхі”, выдадзеных Беларускім фондам культуры ў 2011 годзе.

Выстава прэзентуе графічныя работы Ю.Хілько, ілюстрацыі да верша “Пагоня” з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, а таксама пяць станковых графічных работ па матывах паэмы “Страцім-лебедзь”, якія стварыў мастак у 2016–2017 гг.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

тэл.: (017) 334 07 61, (017) 334 42 69

maksimbagdanovich@gmail.com


Вам можа быць цікава

Канцэрт «Хрыстус Уваскрослы» ў Вільні

11.05.2025 (13:10 - 15:00) касцёл св. Барталамея (Užupio g. 17A)

Купалле ў Сіэтле

13.06.2025 12:00 - 15.06.2025 18:00 850 Camp Koinonia Lane Cle Elum

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ