Прэзентацыя зборніка гістарычных п’ес

04.03.2019 18:30 - 18:30 РТБД (вул. Крапоткіна, 44) Уваход вольны

4 сакавіка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (Мінск, вул. Крапоткіна, 44) адбудзецца прэзентацыя зборніка гістарычных п’ес.

У зборнік увайшлі творы “Біблія князя Радзівіла” (аўтар Андрусь Унучак) і “1517” (аўтары – Андрусь Унучак і Аляксей Шэін). У першай п’есе адлюстраваны пераломны момант у жыцці канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага (1515 – 1565), які змяніў яго жыццё і гісторыю Беларусі. Другая п’еса, “1517”, прысвечана пошуку адказу на пытанне чаму Францыск Скарына пераклаў і надрукаваў менавіта Біблію, і што гэта значыць для сучасных беларусаў.

Адразу пасля прэзентацыі на сцэне РТБД будзе прадстаўлены спектакль “Біблія князя Радзівіла”.

Уваход на прэзентацыю вольны


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ