Прэзентацыя зборніка “Песні тралейбусных рагуляў” Уладзіслава Гарбацкага

19.11.2016 16:00 - 18:00 Культурніцкая прастора "Тартак" (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4 паверх, уваход за ТЦ “Мост”) Уваход вольны

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” ласкава запрашае на сустрэчу з палітолагам і сацыялінгвістам Уладзіславам Гарбацкім, які гэтым разам выступае ў новым амплуа празаіка і прэзентуе свой дэбютны зборнік апавяданняў-казак “Песні тралейбусных рагуляў”.

Кніга выйшла ў самым пачатку лета 2016 года ў брытанскім выдавецтве belarusians.co.uk і пакуль даступная ў Беларусі толькі ў электронным фармаце на партале kniharnia.by.

Сустрэча пройдзе 19 лістапада з 16 да 18.00 у Мінску ў культурніцкай прасторы “Тартак” (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4 паверх, уваход за ТЦ “Мост”).

Уваход вольны.

Акрамя сустрэчы з аўтарам вас чакае яшчэ адзін госць – Ігар Іваноў, выдавец belarusians.co.uk (Лондан).


Вам можа быць цікава

Музычны вечар GASCIOUNIA ў Варшаве

29.08.2026 (18:30 - 21:00) домік ля Віслы «Teal House» (Bulwar Flotylli Pińskiej 1F)

Сустрэча размоўнага клуба ва Уроцлаве

06.09.2026 (15:30 - 17:30) (паведамяць удзельнікам)

Спектакль «Несцерка» ў Віцебску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) тэатр імя Якуба Коласа (вул. Замкавая, д. 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ