У музеі-сядзібе Агінскага пройдзе свята «Вяртанне «Паўночных Афін»

25.09.2021 15:00 - 15:00 Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Музей-сядзіба Міхаіла Клеафаса Агінскага» (Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н, аг. Залессе) Бясплатнае

У сценах музея-сядзібы ў суботу, 25 верасня, пройдзе свята да дня нараджэння Міхаіла Клеафаса Агінскага пад назвай «Вяртанне «Паўночных Афін». 


Дата: 25 верасня.

Час: 15.00

Месца правядзення: Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Музей-сядзіба Міхаіла Клеафаса Агінскага», Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н, аг. Залессе.


Згодна заяўленай праграме, госці мерапрыемства змогуць паслухаць розныя літаратурна-музычныя кампазіцыі. Канцэрт дасць струнны ансамбль «Амелія» з Маладзечна. Арганізатары паведамляюць, што колькасць уваходных квіткоў абмежавана, а адзін будзе каштаваць 10 рублёў.

Дарэчы
Правядзенне баляў з навучаннем адмысловаму цырыманіялу, танцам XIX стагоддзя, «мове веера», салонным гульням рэканструктарскіх баляў XIX стагоддзя — гэта далёка не ўсе ўрачыстасці, якія праводзяцца ў сценах музея-сядзібы Агінскага. Сачыце за афішамі — будзе цікава.


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Мастацтва і музыка ў Мінску (16+)

28.08.2026 (18:00 - 02:00) BW spot (вул. Кульман, 9)

KaS у Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Ратуша (пл. Свабоды, 2а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ