Прыгоды павіяна Томаса у Менску!

08.02.2019 18:30 - 19:30 БелЭкспа, Мінская кніжная выстава (праспект Пераможцаў, 14) Уваход вольны

Цягнік едзе ў Менск, а галоўны персанаж – лютая малпа з кульком – засынае ў тамбуры плацкартнага вагона…

‘Люта справа’ выдала адзін са сваіх бестсэлераў па-беларуску. Самая гучная кніга Івана Сэмесюка ў перакладзе Алеся Плоткі была прэзентаваная на двух галоўных літфэстах Украіны і наканец даедзе да беларускай сталіцы з афіцыйнай прэзентацыяй! На стэндзе Украіны выдавец і перакладчык раскажуць пра лёс кнігі, гомельскія і кіеўскія прыгоды аграшляхты і шмат іншага.

Іван Сэмесюк – мастак і пісьменнік, аўтар кніг «Пригоди павіана Томаса», «Щоденник Україножера» і «Фаршрутка», адзін са стваральнікаў праекту «Жлоб-Арт» і ўдзельнік «Мистецького Барбакану». Кніга ўтрымлівае едкі гумар і густоўна апісвае непазбежнасць дэфрагментацыі спарахнелых сістэм.

Падзея ў Facebook


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ