“Прывітанне, Мама Му!”: выступ «Лямцавай батлейкі» ў Галерэі «Ў»

30.10.2015 18:00 - 21:00 Галерэя "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

30 кастрычніка ў 18.00 – Сустрэча Юі Вісландэр з чытачамі, выступ «Лямцавай батлейкі» ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а). Уваход вольны

 

28-30 кастрычніка 2015 года Пасольства Швецыі пры падтрымцы Савета па культуры Швецыі ладзіць у Мінску і Віцебску цыкл сустрэч  з выбітнай дзіцячай пісьменніцай Юяй Вісландэр, аўтаркай сусветна вядомай серыі казак пра Маму Му і Крумкача.

Падчас сустрэчаў шведская пісьменніца пазнаёміць маленькіх чытачоў з  новай кніжкай «Мама Му ў басейне», якая пабачыла свет па-беларуску дзякуючы супольным намаганням перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч і выдавецтва «Логвінаў».  Падарункам для дзетак стане таксама выступ лялечнага тэатрыка  «Лямцавая батлейка», які прапануе сваю версію новай кніжкі пра прыгоды незвычайнай кароўкі і яе вясёлага сябра крумкача. Завершыць мерапрыемства невялічкі майстар-клас, на якім дзеткі самі зробяць сувенірчык на памяць пра цікавае знаёмства. Сустрэчы адкрые Пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Оберг, а напрыканцы кожны, хто пажадае, зможа ўзяць аўтограф у Юі Вісландэр і сфатаграфавацца з яе цудоўнымі персанажамі.

У рамках візіту шведскай пісьменніцы адбудзецца таксама круглы стол, прысвечаны перспектывам развіцця дзіцячай літаратуры ў Беларусі, у якім возьмуць удзел беларускія дзіцячыя пісьменнікі, перакладчыкі і выдаўцы.

Расклад мерапрыемстваў


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Квіз «Пытаннечкі» ў Познані

27.05.2026 (18:00 - 20:00) фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

DZIECIUKI ў Торуні

30.05.2026 (21:00 - 23:00) паб «Hipisówka» (Mikołaja Kopernika, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ