«Псіхааналіз: тэксты для чытання»: прэзентацыя электроннага навучальнага дапаможніка

19.06.2016 16:00 - 17:00 Прастора «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16, над барам «Хуліган») Уваход вольны

19 чэрвеня (нядзеля) у межах праекта ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца прэзентацыя электроннага навучальнага дапаможніка «Псіхааналіз: тэксты для чытання».

Мадэратарка сустрэчы – выкладчыца ECLAB Лідзія Міхеева.

«Псіхааналіз: тэксты для чытання» – зборнік перакладаў, які ўяўляе сабой вынік супольнай працы студэнтаў і выпускнікоў ECLAB. Мы падрыхтавалі яго, каб пашырыць свой кругагляд і даць магчымасць будучым студэнтам ECLAB пазнаёміцца ​​з яркімі фрагментамі міждысцыплінарных працаў, так ці інакш звязаных з псіхааналітычнай праблематыкай.

Які шлях праходзіць дзіця, каб прамовіць сваё першае слова? Як класікі псіхааналізу разумелі працэс гендарнай ідэнтыфікацыі? Ці можа левы актывізм быць сумешчаны з псіхааналізам? Каму належаць «правы чалавека»? Што адбываецца з нашым «я», калі мы глядзім кіно? Пра гэтыя ды іншыя пытанні чытачу зборніка прапануецца паразважаць разам з Джудыт Батлер, Янісам Стаўракакісам, Жакам Рансьерам ды іншымі інтэлектуаламі. Зборнік таксама дапоўнены вучэбным тэкстам Лідзіі Міхеевай аб асноўных паняццях псіхааналізу Ж. Лакана і міні-слоўнікам.

Удзельнікаў прэзентацыі чакае не толькі знаёмства з навучальным дапаможнікам, але і паглыбленне ў свет псіхааналізу.

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook

Партнёры праекта: прастора «ЦЭХ», адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурная кампанія «Будзьма беларусамі!», ОДБ Брусель, Агенцтва сацыяльных навін, часопіс аб рэкламе Marketing.by, платформа перфарматыўных практык «Зерне», партал Relax.by, Лофт Праект «Балкі», Галерэя «Ў», кафэ «Культура», бар «Хуліган».


Вам можа быць цікава

Выстава выцінанкі Эвеліны Аляшкевіч у Брэсце

09.01.2025 16:00 - 09.02.2025 18:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Выстава Алены Паплыкі ў Віцебску

22.01.2025 17:00 - 16.02.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Зімовы сямейны фестываль у Мінску

25.01.2025 (11:00 - 18:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ