Выставы “127 падарункі +” і "Датычны" ў Мінску

30.01.2026 - 15.03.2026 17:00 - 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3) Бясплатна

У пятніцу, 30 студзеня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываюцца адразу дзве выставы.


Па-першае, вас чакае адкрыццё выставы твораў са збору НЦСМ "127 падарункі +".

Экспазіцыя складзена з твораў, перададзеных летась аўтарамі, іх сем'ямі ў дар Нацыянальнаму цэнтру сучасных мастацтваў.

Менавіта такая колькасць работ айчынных і замежных аўтараў паступіла ў збор цэнтра, папоўніўшы калекцыі жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Сярод іх, напрыклад, арт-аб'екты Ігара Кашкурэвіча, яркага прадстаўніка мінскага авангарду.

Філасофскі погляд на свет і некалькі іранічнае ўспрыманне рэчаіснасці, перададзеныя з дапамогай нацюрморта і партрэта, характарызуюць ягоныя працы.

Адмысловую групу паступленняў склалі творы замежных аўтараў.

Герман Бус, які неаднаразова наведаў раёны адчужэння ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, перадаў у дар цэнтру два жывапісныя палотны 2017 і 2018 гадоў.

Новыя экслібрысы Галіны Львовай, якая жыве ў Германіі, выкананы ў тэхніцы афорта ў 2023–2025 гадах для асабістай бібліятэкі і кнігазбору сяброў.

Калекцыя графікі папоўнілася дзвюма работамі Грэгара Данэляна, падоранымі НЦСМ членамі сям'і армянскага мастака.

Частку асабістай калекцыі беларускага плаката падарыў Нацыянальнаму цэнтру сучасных мастацтваў Дзмітрый Сурскі. У ёй прадстаўлены арыгіналы і друкарскія экзэмпляры плакатаў рознай тэматыкі, а также лагатыпы, аўтарскія знакі, рэклама.

Серыю фатаграфій "Без назвы", частка якіх неаднаразова экспанавалася ў рамках праектаў НЦСМ, перадаў аўтар Вадзім Качан.

У 2025 годзе калекцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва папоўнілася творамі керамікі, мастацкага шкла, тэкстылю Алега Барычэўскага, Карыны Папроцкай, Хрысціны Высоцкай, Наталлі Громавай. У ліпені мінулага года НЦСМ працягнуў традыцыю моладзевага пленэру, па выніках якога ў калекцыю жывапісу паступілі 24 творы маладых аўтараў, 12 з якіх перададзены цэнтру ў дар.

Выстава працягнецца да 15 сакавіка.

Уваход на адкрыццё - вольны!

photo_2026-01-26_16-57-28 (3).jpg

Па-другое, у той жа час адбудзецца адкрыццё першай персанальнай выставы работ студэнткі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Таццяны Уласавец "Датычны".

Выстава даследуе феномен сучаснага грамадства спажывання, яго механізмы, экалагічныя і экзістэнцыйныя наступствы.

Экспазіцыя прапануе погляд знутры на праблему з пункту гледжання мастака, який сам з'яўляецца датычным да сучаснай сістэмы спажывання.

Праект разглядае спажыванне як татальны феномен, які фармуе нашу рэальнасць, экалогію і самаідэнтыфікацыю.

Праз гіпербалізаваныя выявы - ад бясконцых складоў і гор электроннага смецця да стэрыльных, абязлічаных прастор будучыні - працы візуалізуюць абсурд і цыклічнасць гэтай сістэмы: нястрымная вытворчасць, навязанае жаданне, імгненнае састарванне і непазбежнае ператварэнне ў адкіды.

Цэнтральны трыпціх акцэнтуе тры асноўныя сферы ўплыву: свет тэхналогій, універсальны шопінг і індустрыю хуткай моды. Гэтыя працы падкрэсліваюць замкнёнае кола паміж "спажыўцом" і "вытворчасцю" - чым больш мы набываем "трэндавых аб'ектаў паўсядзённасці", тым больш іх вырабляецца і наадварот. Гэта ператвараецца ў своеасаблівы "рытуал сучаснасці".

Такім чынам, выстава выбудоўвае наратыў ад глабальнай карціны сістэмы да інтымнага перажывання яе наступстваў.

"Датычны" – гэта прапанова гледачу сумесна асэнсаваць нашу агульную ўцягнутасць, убачыць механізмы, якія фарміруюць нас і нашы погляды, і задумацца аб кошце, які будзе ўпісаны ў выніковы "чэк".

Выстава працягнецца да 15 сакавіка.

Уваход на адкрыццё - вольны!


Вам можа быць цікава

СамШазам у Варшаве

28.01.2026 19:00 - 29.01.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Альгерд Бахарэвіч у Кёльне

29.01.2026 (19:00 - 21:00) VHS Forum (Cäcilienstraße 29-33)

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ