Псіхалагічная сустрэча "Жанчыны разам" у Варшаве

17.08.2022 18:00 - 23:30 Беларускі дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6) Бясплатнае

17 жніўня Беларускі Дом у Варшаве запрашае беларусак на сустрэчу «Жанчыны разам» з новага цыклу «Давер свету».


Дата: 17 жніўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава


Другая сустрэча новага цыклу «Давер свету» будзе прысвечана сілы там, дзе шмат хто бачыць толькі разбурэнне, – у злосці. 

Удзельніцы будуць разглядаць абодва бакі злосці і пасябруюць са сваёй. Для іх падрыхтаваныя цікавыя тэхнікі, гэтым разам будзе магчымасць стварыць выяву сваёй злосці і даследаваць яе – энергію разбурэння ў імя новага.

Кожная сустрэча – гэта група падтрымкі для беларусак, якія пражываюць у Польшчы. Гэта жаночае кола ўзаемадапамогі, цёплых зносін і магчымасці падзяліць досведам жыцця ў новай краіне. 

На сустрэчы будзе знаёмства, інфармацыя, звязаная з агульнай тэмай сустрэчы, і індывідуальныя ці сумесныя практыкаванні, якія дапамогуць спазнаць сябе і знайсці новыя спосабы рэагавання і адаптацыі. А ў перапынку можна папіць гарбаткі і пагутарыць за межамі кола.

Псіхатэрапеўтка Марта Скугарава і інструктарка ёгі Кацярына Кузіна забяспечаць далікатную і бяспечную атмасферу, падрыхтуюць практыкаванні і правядуць праз працэс эмацыйнай дэтаксікацыі.

Удзел бясплатны, трэба толькі зарэгістравацца па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ