Птушыны шпацыр па Тбілісі

22.01.2023 09:00 - 12:00 Панічала donation

Птушыныя шпацыры па Тбілісі з арнітолагам Настассяй Кузьмянковай працягваюцца! У нядзелю зранку, 22 студзеня, шпацыруюць па Панічале!



Дата: 22 студзеня

Час: 9.00

Месца: Панічала, Тбілісі 


Вы ўжо ведаеце чаму:

тут ёсць вада — значыць разнастайнасць відаў багацей;

шмат адкрытых прастор — зручна паказваць птушак, калі не хапае оптыкі;

кожны раз можна пабачыць новы набор птушачак;

зручна назіраць за птушкамі людзям без досведу бердвотчынга.


Добрая нагода далучыцца да дзівоснага свету бёрдвотчынгу!


План просты: гуляць, назіраць за птушкамі, задаваць спадарыні Настассі пытаннечкі, запамінаць птушачак — оп! перапыначак на гарбату з хатняй выпечкай ад спадарыні Настассі (дужа смачнай!) — і зноў гуляць, назіраць, запамінаць ды атрымліваць асалоду.

Калі маеце біноклі — бярыце з сабой.


Па запіс ды падрабязнасці звяртайцеся да спадарыні Настассі ў дырэкт інстаграма.


Удзел — free donation.





Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вене

12.09.2026 (18:00 - 20:00) Unlimited Democracy (Operngasse 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ