За што маглі пасадзіць у 1863 годзе? Расійская турма і катарга

На ютуб-канале «Будзьма беларусамі!» выйшла чарговая серыя гістарычнага серыяла пад назвай «Беларусь 1863». Гэта гісторыя студзеньскага паўстання 1863–1864 гадоў, больш вядомага ў нас як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Што гэта было? Навошта? Пра якіх герояў і антыгерояў паўстання мы ніколі не чулі? Дзе праўда, а дзе — міфы?

«Bielaruś 1863»

Што такое «адвах»? Чаму мастак Сахачэўскі не мог спаць праз доўгія гады пасля вызвалення? Чаму сядзець у еўрапейскай частцы імперыі — гэта «кветачкі»? Чаму з манастыроў рабілі турмы і колькі людзей там сядзела? Ці ненавідзелі паўстанцы сваіх турэмшчыкаў ды як ратаваліся ад прывідаў мінулага? Турмы, этапы, ссылка ў 1863 годзе — у нашым відэа.