Птушыны шпацыр з Віктарам Фенчуком у Тбілісі

14.04.2024 10:00 - 12:00 Панічала Бясплатнае



У нядзелю, 14 красавіка, беларусаў Тбілісі клічуць на другі птушыны шпацыр — гэтым разам па парку Панічала.





Дата: 14 красавіка

Час: 10.00 (час мясцовы)

Месца збору: уваход у парк Панічала, Тбілісі 


Весці шпацыр будзе Віктар Фянчук, беларускі арнітолаг, вядомы сваёй працай па ахове дзікай прыроды.


 Вы пройдзеце сцяжынамі аднаго з найцікавейшых месцаў Тбілісі з пункту гледжання бёрдвотчынгу ці птушкарства — парку Панічала. Тут маецца разнастайнасць экасістэм і відаў птушыных. Таму чакае вас шмат розных цікавостак. 

Шпацыры — гэта мікс экскурсіі, самастойнага назірання і ўзаемадзеяння з іншымі. Баланс кожны абірае для сабе сам. 

Працягласць — каля 2-х гадзін. Узровень — лёгкі. 


Шпацыр скончыцца ў месцы, дзе можна будзе затрымацца, выпіць гарбаткі і абмеркаваць вынікі. 

Мова шпацыру — беларуская. 



Удзел вольны!






Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Пляжны канцэрт Юры Стыльскага ў Гданьску

25.07.2026 (19:00 - 21:00) Клубны шацёр «Damora» (NCZ Stogi)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ