Публічная лекцыя Ігара Якаўлевіча Герасіменкі “Нацыянальны стыль: міф ці рэальнасць?”

13.12.2012 08:00 - 17:00 Галерэя “Новы дзень” (вул. Няміга, 36) Бясплатнае

Дызайн і нацыянальная культура… Наколькі мажліва ў сучаснай Беларусі візуалізаваць “нацыянальнае” з дапамогай дызайну, які па сваім паходжанні небеларускі, выкарыстоўвае запазычаныя моўныя сродкі і тэхналогіі? У чым гэта “нацыянальнае” сёння будзе выражацца?  Якія культурныя фактары, акрамя дызайну, уплываюць на фармаванне “нацыянальнага стылю”?

13 снежня (чацвер) Лятучы ўніверсітэт праводзіць у межах цыклу “Urbi et Orbi” публічную лекцыю дызыйнера, мастацтвазнаўцы, заснавальніка кафедры дызайну ў Акадэміі Мастацтваў Ігара Якаўлевіча Герасіменкі “Нацыянальны стыль: міф ці рэальнасць?”. Гэта размова пра дызайн у архітэктуры як спосаб праектавання культурнай атмасферы, як сродак ідэнтыфікацыі нацыі, пра дызайн – як культурнапалітычную дзейнасць.

Запрашаем пазнаёміцца з тэзісамі лекцыі, а таксама з асабай лектара – напярэдадні Ігар Якаўлевіч даў інтэрв’ю

Лекцыя адбудзецца ў галерэі “Новы дзень” (вул. Няміга, 36, уваход праз рэстарацыю “NEWMAN). Пачатак а 18.30.

Уваход вольны!

Анлайн-трансляцыя лекцыі


Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ