Публічная лекцыя Штэфана Гарштэцкага « Ці магчымая еўрапеізацыя знізу?»

03.10.2013 16:00 - 18:00 Бар “Ў” (пр. Незалежнасці, 37/a) Бясплатнае

Феномен «еўрапеізацыі зверху» зразумелы ўсім: нацыянальная палітыка краін ЕС часта вызначаецца агульнаеўрапейскай палітыкай і створанымі для гэтага механізмамі. Але існаванне адзінай Еўропы было б немагчымае без «еўрапеізацыі знізу» ці, як гэта яшчэ прынята казаць, гарызантальнай еўрапеізацыі. Што гэта такое? Па-першае, гаворка ідзе пра дзеянні нацыянальных і субнацыянальных актараў (НДА, рэгіёнаў і саміх палітыкаў), а па-другое, узаемадзеянне ажыццяўляецца па-над межамі, паміж краінамі ЕС. Велізарную ролю набываюць сёння сацыяльныя рухі, дзейнасць партый і НДА, якія арыентуюцца на кантакты са сваімі калегамі ў Еўрапейскім Саюзе. Еўрапейскае адзінства ствараецца не толькі «зверху», але і «знізу» – дзякуючы ўзаемадзеянню і кантактам унутры грамадзянскай супольнасці.

Лекцыя Штэфана Гарштэцкага будзе прысвечаная аналізу феномена «еўрапеізацыі знізу», тым праблемам, з якімі сутыкаюцца краіны Еўропы, калі спрабуюць будаваць сваё развіццё, абапіраючыся на ініцыятывы, якія ідуць ад грамадства да дзяржавы, а не наадварот. Таксама будзе абмяркоўвацца пытанне аб тым, ці могуць працэсы еўрапеізацыі аказваць дзейсны ўплыў на краіны па-за межамі ЕС, напрыклад, на Беларусь.

 

Штэфан Гарштэцкі (Stefan Garsztecki) – палітолаг, гісторык, прафесар кафедры краіназнаўства і вывучэння культуры Тэхнічнага ўніверсітэта г. Хемніцы, чалец шэрагу акадэмічных нямецкіх і нямецка-польскіх арганізацый, сярод якіх Нямецкае таварыства палітычных навук і Нямецкае таварыства даследаванняў Усходняй Еўропы (DGO). Адна з пяці яго калектыўных манаграфій, падрыхтаваная Гарштэцкім да выдання ў 2008 г., носіць назву «Груз гісторыі? Калектыўная ідэнтычнасць і гісторыя ва Усходняй Еўропе. Беларусь , Польшча , Літва і Украіна».

З тэкстам Штэфана Гарштэцкага «Актуальныя вымярэнні Еўропы ў Цэнтральнай І Усходняй Еўропе – еўрапеізацыя знізу?» можна пазнаёміцца тут.

Мова лекцыі: англійская з паслядоўным перакладам на рускую.

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава выцінанак Кацярыны Масэ ў Мінску

21.11.2025 18:30 - 29.01.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава "Чароўныя дываны. Шчодры вечар" у Заслаўі

18.12.2025 09:00 - 11.01.2026 17:30 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

«Hamanina» ў Познані

28.12.2025 (19:00 - 21:00) My pod sceną (Ul. 27 Grudnia 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ