Персанальная выстава “9 месяцаў, 22 дні” Антаніны Слабодчыкавай

“Ў падземка” (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

13 ліпеня – 30 верасня 2016

“Ў падземка”

Антаніна Слабодчыкава (Беларусь)

Персанальная выстава “9 месяцаў, 22 дні”

Прадстаўлены аб’ект “9 месяцаў, 22 дні” – гэта асабісты пашпарт Антаніны Слабодчыкавай, які тая атрымала на першым курсе мастацкай вучэльні. Аднак скарыстаць яго атрымалася ўсяго толькі 9 месяцаў і 22 дні, бо ў краіне ўвялі новыя пашпарты. Пасля таго, як дакумент зрабіўся несапраўдны, мастачка захоўвала яго як рэліквію – рупліва абараняла  ад пашкоджванняў і, у рэшце рэшт, аформіла як апошнюю працу серыі “Чорныя плямы” (2008-2011)

Серыя “Чорныя плямы” ўвасабляла нейкую “гульню з сакрэцікамі” – калі пад шыбай пакідаліся сэнсавыя аб’екты, якія, ў выніку, іканізаваліся. Карані “іканізацыі” знойдзеных аб’ектаў Антаніна Слабодчыкава звязвае з дзіцячымі прыгодамі аб старых, аздобленых штучнымі кветкамі абразах, якія звычайна вісяць у кожнай вясковай хаце. Пад шклом абразоў, як правіла, захоўваўся пыл, як акрэслены знак зафіксаванага часу. Выходзячы з гэтага “відавочнага назапашанага досведа” адбываецца разуменне значнасці прадстаўленага аб’екта. Значнасці, якая нараджаецца супольна з часам і асабістымі асацыяцыямі.

Антаніна Слабодчыкава нарадзілася ў Мінску, Беларусь, у 1979 г. У 1998 годзе скончыла Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава, аддзяленне жывапісу, у 2004 – Беларускую дзяржаўную Акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна – дэкаратыўнага мастацтва. З 2005 года – член Беларускага Саюза Мастакоў.

Персанальныя выставы:

2012 – “ЯНО ТУТ” Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, Мінск, Беларусь
2008 – “HE BEST”, Галерэя “Падземка”, Мінск, Беларусь
2008 – “Да – Р – Р”, Галерэя “ZOYA”, Варшава, Польшча
2007 – Выстава графікі і скульптуры, МЗС, Мінск, Беларусь
2005 – “1 +1 = 1″, Музей сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь

Удзел у міжнародных праектах:

2016 – “Obrzedy powszednie I obswietnу”  Галерэя “Arsenal”, Беласток, Польшча
2016 – “ZBOR .Рух беларускага мастацтва” Фонд Ізаляцыя, Кіеў, Украіна
2015 – Выстава “ZBOR .Канструюючы архіў” Галерэя “Arsenal”, Беласток,Польша
2014 – “Фемінісцкая  арт-крытыка”, ЦЭХ, Мінск, Беларусь
2012 – “Палацавы КОМПЛЕКС” Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Гомель, Беларусь
2011 – “Яна не можа сказаць неба” ART VILNIUS’11  Міжнародны кірмаш сучаснага мастацтва НВЦ “ЛітЭкспа” (Вильнюс, Литва)
2010 – “Vis-à-vis. Актуальныя дыялогі” Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (Мінск, Беларусь)
2009 – Беларускі павільён 53 Венецыянскай Біенале НВЦ “БелЭкспа” (Мінск, Беларусь)
2009 – Affordable Art Fair Spring Collection 2009-Battersea Park, London (Лондан, Велікабрытанія)


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіслава Бохана «Навіны зніадкуль» у Нахадзе

26.06.2025 18:00 - 14.09.2025 17:00 GVUN Malá — Španielova pasáž (Plhovská 862)

Рэтраспектыва фільмаў, уганараваных у Канах, у Мінску

28.06.2025 19:30 - 23.07.2025 21:00 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Вішнёвы фэст у Глыбокім

18.07.2025 14:00 - 19.07.2025 20:00 ------------

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

08.08.2025 21:00 - 10.08.2025 22:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ