Першая мінская вечарына праекта “Свае Танцы”

29.11.2017 19:00 - 19:00 Прастора “Мёд” (вул. Талбухіна, 4) 5 руб.

Шаноўныя аматары народных (і не толькі) танцаў, танцоры, музыкі і ўсе, усе, усе!

Запрашаем вас на першую мінскую вечарыну праекта “Свае Танцы”.
Яна адбудзецца 29 лістапада ў 19.00 у прасторы “Мёд” (вул. Талбухіна, 4)

Для тых хто ведае, што такое вечарына народных танцаў:
будзе ўсё як мы прывыклі – жывая музыка, шмат розных танцаў, утульная прастора.

Для тых хто прыйдзе першы раз:
будзе крута! Жывы драйв народных танцаў, цікавыя людзі, цудоўная музыка. Мы навучым вас асновам, дапаможам “стаць на ногі” і ўжо з першых крокаў вы будзеце танаваць разам з усімі!

У дадатак бясплатныя кава, гарбата і дробныя прысмакі.
Наша задача – вярнуць ў Мінск рэгулярныя танцы!
Запрашаем!

Кошт: 5 руб.
#сваетанцы #мінск #танцы
Суполка ў вк: https://vk.com/tancy_minsk
Сайт: http://svajetancy.ethno.by


Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандры Галенка «Казкі на ноч» у Заслаўі

09.04.2026 10:00 - 26.04.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Канцэрт «Voices Beyond the Walls» у Гаазе

19.04.2026 (14:30 - 16:30) Paleiskerk (Paleisstraat 8)

Алесь Мышкевіч у Вільні

24.04.2026 (18:30 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Лонгплей у Стакгольме

30.04.2026 (18:00 - 20:00) Interbok Bokhandel (Hantverkargatan 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ