Канцэрт «Voices Beyond the Walls» у Гаазе

19.04.2026 14:30 - 16:30 Paleiskerk (Paleisstraat 8) 25,80
У наступную нядзелю, 19 красавіка, у Гаазе адбудзецца канцэрт «Voices Beyond the Walls».

Музыка і паэзія стануць голасам для тых, хто сёння не можа гаварыць свабодна.

У Беларусі сотні людзей знаходзяцца за кратамі за свае перакананні. Многія з іх доўгі час пазбаўленыя кантакту з роднымі, а іх сем’і застаюцца ў невядомасці.

Канцэрт аб’ядноўвае камерную музыку, беларускія музычныя традыцыі і паэзію.

Выступяць:

  • Ганна Шыбаева — фартэпіяна

  • Надзея Каракулька — беларускія цымбалы

  • Кардэлен Бурук — альт

Таксама прагучаць паэтычныя чытанні, прысвечаныя свабодзе, годнасці і чалавечаму голасу.

Праграма стварае дыялог паміж культурамі і жанрамі, дзе класічная музыка сустракаецца з беларускімі гукамі.

Квіткі коштам ад 25,80 еўра па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

«Dzieciuki» ў Гданьску

29.05.2026 (18:30 - 20:30) паб «Paszcza Lwa» (Kwietna 39)

Спектакль «Мінскае мора» ў Варшаве (16+)

29.05.2026 (19:00 - 20:20) Garnizon Sztuki (Marii Konopnickiej 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ