«Песні пра каханьне». Павал і Алена Аракеляны

06.03.2016 19:00 - 21:00 Бар Beer&Wine (вул.Кульман, 9) Бясплатнае

Вядучы беларускі джазавы музыка разам з выдатнай сьпявачкай даюць сумесны сольны канцэрт у межах акцыі «Жывы Тузін» 6 сакавіка ў бары «Beer&Wine».

Алена і Павал заснавалі свой – сямейны – праект ужо калі атрымалі прызнаньне паасобку. Паша здабыў сабе славу аднаго з найлепшых джазмэнаў краіны, які дасканала грае на саксафоне, фортэпіяна, флейце. Ён пайграў разам з  Apple Tea, «Камэратай», Svet Boogie Band, Kriwi, стаў сталым удзельнікам праекту «Крамбамбуля», выступіў з сусьветнымі джазавымі знакамітасьцямі (Дэбора Браўн, Майк дэль Фэро, Сяргей Манукян ды іншыя) ды запісаў альбом сваіх кампазыцый з гуртом The Outsiders. Алена Аракелян праявіла сябе, як аўтарка песень для гурту Tanin Jazz, а вось у якасьці сьпявачкі паспрабавала сябе ўпершыню разам з братам.

У 2013 годзе Аракеляны выдалі дэбютны сынгл ды сталі даваць сумесныя канцэрты. Праўда да запісу поўнавартаснага альбому і пашырэньня межаў дуэту справа пакуль не дайшла. Ды і выступаюць Паша і Алена гады ў рады. «Зараз мы вельмі рэдка граем разам зь Ленай – у кожнага свае справы, свая праца. Але кожнае нашае спатканьне – гэта абсалютнае творчае паразуменьне, таму кожны сумесны канцэрт – выбітны, нягледзячы на дзіўную творчую разьбежку», – кажа Павал.  6 сакавіка яны выступяць у межах «Жывога Тузіна» з праграмай «Песьні пра каханьне», якая ўключае ў сябе і беларускамоўныя блюзы, і ангельскамоўны джаз, і песьні на вершы паэтаў срэбранага стагодзьдзя. Будзе шмат зусім новага матэрыялу, сярод іншага – прэм’ера кампазыцыі «Дакраніся, Анёл».

«Улічваючы тое, што нашы пляны на будучыню ніяк не зьвязаныя з творчасьцю, вельмі раім не прапусьціць адзін з нашых нешматлікіх канцэртаў, бо будзе весела і душэўна. І канечне ўсіх чакае шмат цікавай і разнастайнай музыкі!», – заяўляюць музыкі.

НАБЫЦЬ КВІТОК НА КАНЦЭРТ ОНЛАЙН

Папярэдне квіткі таксама можна набыць ў кропках продажу па Менску

6 сакавіка (нядзеля). 19.00. Бар Beer&Wine (вул.Кульман, 9). Павал і Алена Аракеляны з праграмай «Песьні пра каханьне». Кошт квітка (папярэдне) – 120 000 (танцпляц), 150 000 (столік), 180 00 (на ўваходзе, пры наяўнасьці). Інфа: +375 29 687-20-93. 

Падзея ў Facebook/УКантакце


Вам можа быць цікава

Выстава «Фарба Лаб. Агонь. Вада» ў Гродне

19.02.2026 09:00 - 18.03.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

СамШазам у Варшаве

11.03.2026 19:00 - 12.03.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Спектакль "Galera" ў Варшаве (18+)

24.03.2026 (19:00 - 20:30) Scena Przodownik (Olesińska 21)

«Дай Дарогу!» у Вільні

25.03.2026 (20:30 - 21:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ