Анлайн-дыскусія «40 гадоў пасля Чарнобыля: ад асабістага досведу да калектыўнай памяці»

15.04.2026 18:00 - 20:00 Zoom Бясплатнае
У сераду, 15 красавіка, нямецкае таварыства па даследаванні Усходняй Еўропы ладзіць анлайн-дыскусію «40 гадоў пасля Чарнобыля: ад асабістага досведу да калектыўнай памяці».

Катастрофа 1986 года ў Чарнобылі стала часткай транснацыянальнай гісторыі і паўплывала на жыццё многіх грамадстваў.

Вайна Расіі супраць Украіны зноў актуалізавала памяць пра Чарнобыль і праблему бяспекі.

Абмяркуюць, якія вобразы катастрофы і жыцця пасля яе замацоўваюцца зараз ў грамадстве Беларусі, а якія застаюцца маргіналізаванымі, і як на гэты працэс уплываюць дзяржаўная палітыка, навука і культурныя практыкі.

Важным аспектам стане таксама пытанне пра тое, як Чарнобыль працягвае прысутнічаць у ідэнтычнасці людзей, народжаных ужо пасля катастрофы.

У дыскусіі ўвага будзе сканцэнтравана і на прыкладах таго, як змянілася жыццё перамешчаных асоб, а таксама дзяцей, якія ўдзельнічалі ў міжнародных гуманітарных праграмах за межамі Беларусі.

Мадэратар — Аляксей Братачкін.

Удзел бяруць:

Дэвід Роджэр Марплс, Універсітэт Альберты, Канада

Юля Цімафеева, паэтка і перакладчыца, Берлін

Уводзіны — Габрыэле Фрайтаг, Нямецкае таварыства па даследаванні Усходняй Еўропы

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Дата і час: 15 красавіка ў 18.00 (час берлінскі, гэта 19.00 па Вільні і Мінску)


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Лонгплей у Вільні

25.04.2026 (20:00 - 22:00) ARTIS Centrum Hotels (Totorių g. 23)

Спектакль «Валізка» ва Уроцлаве

08.05.2026 (19:00 - 21:00) Centrum Kultury Nowy Pafawag (Chociebuska 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ