RADA Market у Вільні

12.08.2023 12:00 - 20:00 teatras «Vilniaus klasika» (Vytenio g.6) Бясплатнае

У суботу, 12 жніўня, у Вільні — RADA Market, кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў_ніц, дзе кожны жадаючы можа атрымаць новыя веды і зарад натхнення!



Дата: 12 жніўня

Час: з 12.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: teatras «Vilniaus klasika», Vytenio g.6, Вільня


Прыходзьце пазнаёміцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі, паслухаць пра іх дзейнасць, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра беларускіх рамеснікаў_ніц і набыць іх цудоўных вырабаў.

Праграма вось якая: 

12:00-17:00 — кірмаш сацыяльных ініцыятыў і рамеснікаў_ніц; 

17:00 — аўкцыён у падтрымку палітвязніц з Мікітай Бялевічам; 

18:00 — стэндап; 

19:30 — музыка і атмасфера ад Stereobeaver і KZV. 


Будуць актыўнасці і пляцоўка для дзяцей! Прыходзьце ўсёй сям’ёй — ніхто з вас не будзе сумаваць! 

Таксама можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класах па маляванні паштовак, арт-гурток мікра-зінаў, сшыць ляльку і іншае. 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

NAVIBAND у Кракаве

12.04.2026 (20:00 - 22:00) Piękny Pies (plac Wolnica 9)

«Relikt» у Познані

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Klub muzyczny «Pod Minogą» (Feliksa Nowowiejskiego 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ