Акцыя ”Разам супраць расейскай агрэсіі” ў Беластоку

22.02.2026 16:00 - 17:00 ля помніка Пілсудскаму (рынак Касцюшкі) Бясплатна

У нядзелю, 22 лютага, беларуская дыяспара Беластока запрашае на акцыю ”Разам супраць расейскай агрэсіі” з нагоды гадавіны пачатку вайны Расеі супраць Украіны.


Чатыры гады супраціву. Чатыры гады мужнасці. Чатыры гады болю і надзеі.

Украіна стаіць - нягледзячы на ракеты, дроны і тэрор. Украіна трымаецца - дзякуючы сваім людзям і падтрымцы свету.

Мы выходзім, каб сказаць: Украіна не адна.

Каб падзякаваць ваярам, якія бароняць Еўропу.

Каб падтрымаць беларусаў у шэрагах ЗСУ і валанцёраў.

Каб нагадаць: агрэсія не стане нормай.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ