«Разбітае Сэрца Пацана» ў Беластоку

11.09.2021 20:00 - 20:00 Harold Pub (Warszawska, 29) Бясплатнае

Хлопцы ствараюць песні пераважна на трасянцы. Гэтая сумесь беларускай і расейскай моваў зразумелая для многіх беларусаў, а таксама «атлічная» мова для палітычнай і сацыяльнай сатыры.


Нядзіўна, што гурт называецца «Разбітае Сэрца Пацана», RSP спяваюць пра няшчаснае каханне, якое лірычны герой праносіць праз разнастайныя неспрыяльныя сацыяльныя і палітычныя падзеі ў Беларусі. 

Гурт існуе больш за 15 гадоў, ён пачынаўся як дуэт Дзяніса Тарасенкі (баян) і Паўла Гарадніцкага (фартэпіяна). Праз некаторы час да іх далучыліся Андрэй Асіпчык (бас -гітара) і Аляксандр Кавалёў (бубны), а баян і фартэпіяна замянілі электрагітара і сінтэзатар. 

У 2020 годзе музыкі ўдзельнічалі ў пратэстным руху ў Беларусі: яны выходзілі на акцыі, гралі дваровыя канцэрты. 

На апошнім канцэрце ўсе ўдзельнікі гурта РСП разам са слухачамі (67 чалавек) былі арыштаваныя беларускімі ўладамі і апынуліся за кратамі, дзе правялі 15 дзён. Пасля вызвалення музыкі даведаліся, што ўлады забаранілі ім граць канцэрты на тэрыторыі Беларусі. 

Палова гурта вырашыла пакінуць Беларусь і з’ехалі ва Украіну, каб адчуваць сябе свабодна і бяспечна. Цяпер у РСП ёсць магчымасць уз’яднацца і граць канцэрты толькі за межамі Беларусі. 

Канцэрт РСП у Беластоку адбудзецца 11 верасня ў Harold Pub, Warszawska 29, пачатак 20.00

Білеты ў перадпродажы 40 зл., у дзень канцэрту 50 зл. 

Квіткі онлайн: тут

Стацыянарны продаж: Harold Pub


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ