Выстава Аляксандра Ліпеня "Разьбяр святла" ў Гродне

20.01.2026 15:00 - 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8) Бясплатнае

У аўторак, 20 студзеня, у абласным цэнтры народнай творчасці адкрываецца мемарыяльная выстава Аляксандра Ліпеня "Разьбяр святла" да 100-годдзя з дня нараджэння мастака, чыё імя ўнесена ў Кнігу Гонару Гродна.


300 пейзажаў і 50 скульптурных работ стварыў майстар. Сярод якіх - помнік Алаізе Пашкевіч у Шчучыне, а таксама цэлая галерэя партрэтаў дзеячаў нашай гісторыі і культуры: Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч, Францішак Багушэвіч, Валерый Урублеўскі, Вольга Соламава і інш.

Выстава прадставіць для наведвальнікаў калекцыю жывапісу, драўляных скульптур, барэльефаў з выявамі вядомых землякоў.

Выстава працягнецца да 20 лютага.


Вам можа быць цікава

Выставы “127 падарункі +” і "Датычны" ў Мінску

30.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Жаночы кватэрнік на Коласавай сядзібе ў Мінску

14.03.2026 (18:00 - 19:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ