Размова “Функцыі культуры ў грамадстве”

14.11.2013 18:30 - 20:00 офіс ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” (вул. Будзёнага 48а – 63) Бясплатнае

Навошта нам культура?

Функцыя мікрахвалёвай печкі – падаграваць ежу, прызначэнне праса – прасаваць бялізну. Калі функцыянальнасць нейкай рэчы дамашняга ўжытку псуецца ці нам невядомая – гэта рэч становіцца цалкам бескарыснай. Якія функцыі павінна мець культура, каб яна была карыснай для жыхароў горада?

ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” прапануе абмеркаваць тэму “Функцыі культуры ў грамадстве” культурныя дзеячам і ўсім зацікаўленым гарадзенцам.

Нярэдка лічыцца, што размовы не вядуць да канкрэтных вынікаў. Але, на нашу думку, гэта залежыць ад таго, хто і як размаўляе. Акурат у размове адна асоба мае магчымасць непасрэдна сутыкнуцца з іншай. Акурат на гэтым памежжы ўяўленняў, досведаў, чаканняў ўзнікаюць новыя ідэі і думкі. З іншага боку, любая дзейнасць набывае глыбіню і шматмернасць, калі яна мае пад сабою канцэптуальную глебу.

Гутарка пойдзе ў не зусім тыповым фармаце. У якасці базы для размовы мадэратарка Ірына Герасімовіч прапануе выкарыстаць прынцыпы, якіх прытрымліваецца методыка Сакратаўскай бяседы ў традыцыі Леанарда Нэльсана і Густава Хэкмана.

 “Гэтая методыка пры дапамозе пэўных правіл стварае прастору для таго, каб кожны мог абмяркоўваць пэўную тэму згодна са сваімі патрэбамі і інтарэсамі, а таксама  браць на сябе адказнасць за ступень уласнай актыўнасці ці пасіўнасці”, – кажа мадэратарка Ірына Герасімовіч.

Падчас размовы ўдзельнікі будуць мець магчымасць сфармуляваць рэлевантныя для абмеркавання пытанні і паспрабуюць даць на іх адказы. Супольны працэс будзе накіраваны на пошук адказу на кожнае пытанне, з якім зможа пагадзіцца КОЖНЫ ўдзельнік групы. Штораз гэта будзе агульны адказ, пра які кожны ўдзельнік зможа сказаць: так, гэта і МОЙ адказ таксама.

Арганізатары спадзяюцца, што дадзеная размова стане нагодай для ўдзельнікаў паглыбіць ўяўленне пра ўласную дзейнасць, а, можа, і прыадкрые новыя накірункі для прафесійнага развіцця, творчага супрацоўніцтва і адстойвання сваёй ролі ў культурным жыцці горада.

14 лістапада, Гродна, офіс ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”  (вул. Будзёнага 48а – 63)

Пачатак 18.30

(+37529 7843221, Хрысціна Марчук)


Вам можа быць цікава

Выстава Эдуарда Кавальца «Эд. Насельнікі раю» ў Мінску

01.08.2025 19:00 - 30.09.2025 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Фотавыстава «Нечаканы Гродна» ў Гродне

03.09.2025 18:00 - 28.09.2025 18:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Выстава Уладзіміра Тоўсціка «Мелодыі святочнага горада» ў Мінску

10.09.2025 18:00 - 05.10.2025 18:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Гурт «Няміга» ў Варшаве (18+)

20.09.2025 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ