Рэкі сыдуцца тут – Сутокі: супольны канцэрт Re1ikt і Vuraj

29.05.2016 19:00 - 21:00 клуб «Брюгге» (Партызанскі пр-т, 6А.) Бясплатнае

Дзве ракі, сустрэўшыся, нараджаюць бурлівую плынь. Два гурты, зайграўшы разам, выпраменьваюць непаўторную энергетыку. Менавіта таму аўтары найлепшага рок-альбому 2015 гурт Re1ikt і найлепшага фольк-альбому 2014 гурт Vuraj аб’ядналіся, каб даць вялікі сумесны канцэрт 29-га траўня ў клубе «Брюгге». Адмысловую праграму музыкі назвалі сімвалічна, па назве сустрэчы дзвюх рэк – «Сутокі».

Фольк-гурты Re1ikt і Vuraj – з’ява для беларускай музыкі нетрывіяльная. Яднае іх шчырая захопленасць беларускай народнай песняй і любоў да эксперыментаў.

Лідар гурта Vuraj Сяргей Доўгушаў адзначае: «Ідэя музычнай супрацы з Re1ikt прыцягвала нас даўно. Гэты саюз бачыўся нам настолькі натуральным і арганічны, што пытаннем было толькі тое, калі мы нарэшце з’яднаем нашы творчыя энергіі. І вось, пасля некалькіх удалых спробаў мы наважыліся на вялікі канцэрт. 29-га траўня мы прадставім шэраг сумесных песень з нечаканымі нават для нас саміх спалучэннямі».

Вакаліст гурта Re1ikt Уладзімір Казлоў працягвае: «Гэты канцэрт – своеасаблівая абмен-гульня. Сяржук заспявае з Re1ikt, а я, у сваю чаргу, выканаю пару песень разам з Vuraj. Але, вядома, асаблівае месца мы адводзім палескаму хіту «Вэлытай, пэрэпылко». Яго мы сумесна выканаем у адмысловай аранжыроўцы. Мы ўпэўненыя, што новае гучанне прыйдзецца да спадобы аматарам абодвух гуртоў».

Акрамя сумесных песень, гурт Vuraj прэзентуе новую містычную праграму, створаную на аснове палескіх песень, якія музыкі збіралі ў экспедыцыях апошнія чатыры гады.

Таксама гасцей канцэрту чакаюць сюрпрызы ў плане гучання: песні Vuraj упершыню можна пачуць разам з колавай лірай, якая ў многіх момантах нават заменіць гітару, а Re1ikt будзе здзіўляць слухачоў iгрой на электра-мандоле.

Суполькі канцэрт Re1ikt і Vuraj адбудзецца ў клубе «Брюгге» па адрасе Партызанскі пр-т, 6А. Пачатак у 19:00.

Даведка па тэл.: +375(29) 8604215  +375(29) 6940740

Падзеі ў Вконтакте і Facebook

 


Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Тарэева ў Віцебску

31.03.2025 17:00 - 15.06.2025 18:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі» ў Мінску

25.04.2025 17:00 - 15.06.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (вул. К. Маркса, 24)

Выстава «Віцебскі мастак» у Магілёве

02.05.2025 16:00 - 15.06.2025 19:00 абласны мастацкі музей імя П. Масленікава (вул. Міронава, 33)

Спектакль «Блукаючыя агні» ў Вільні

11.05.2025 (18:30 - 20:00) «Vileišio18N» (P. Vileišio g. 18N)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ