«Re:Песняры»: жывая прэм’ера

12.09.2014 18:00 - 22:00 Re:Public (вул. Прытыцкага, 62) 100 000 (танцпляц, папярэдне), 130 000 (столікі, папярэдне), у дзень канцэрту – 120 000 (танцпляц), 150 000 (столікі)

Жывая прэзэнтацыя музычнага праекту «Re:Песьняры» пройдзе ў клюбе Re:Public 12 верасьня. З гэтай нагоды да цяперашняй красы і сілы беларускага року далучыцца беларускі дзяржаўны ансамбаль «Песьняры»!

Задума праекту «Re:Песьняры» ў тым, каб паказаць наколькі паўплывала музыка «Песьняроў» на новае пакаленьне беларускіх музыкантаў. Таму ў ім бяруць удзел прадстаўнікі самых розных стыляў, ад джазу і авангарду да рэп-музыкі і індзі-року. У асноўным гэта гурты, якія пачалі працу ўжо ў новым стагодзьдзі. Падбор менавіта гэтых выканаўцаў невыпадковы ­– кожны зь іх зьяўляецца ня толькі вартым увагі і арыгінальным музыкам, але яшчэ і цікавай ды яскравай асобай, прадстаўнікамі культурнай эліты краіны. Яны ня толькі музыканты, але разам з тым акторы, мастакі, паэты, пэдагогі, дасьледчыкі…

Кожны зь іх абраў тую самую песьню, якую лічыць найбольш важнай для сябе. Такім чынам, Akute пяюць «Алесю», Pomidor/off – «Скрыпяць мае лапці», Зьміцер Вайцюшкевіч – «Вераніку», а найлепшы кавэр-бэнд краіны Detroit – «Чырвону ружу»…

Трэк-ліст праекту «Re:Песьняры» выглядае наступным чынам:

Re1ikt – Жураўлі на Палесьсе ляцяць

Akute – Алеся

Akana – Каляда

Pomidor/off – Скрыпяць мае лапці

Tonqixod – Гусьляр (фрагмэнт)

BosaeSonca – Ты мне вясною прысьнілася

Cяргей Пукст – Александрына

Зьміцер Вайцюшкевіч – Вераніка 

Detroit – Чырвона ружа

Dzieciuki і Пятро Клюеў – А хто там ідзе

Палац – Завушніцы

Хор «Унія» – Пагоня

P.S. SP Kava&Angst – Думалі


Вам можа быць цікава

Выстава “Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы” ў Мінску

16.10.2025 18:00 - 16.11.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі))

Гарадскі квэст пра філаматаў і філарэтаў у Вільні

25.10.2025 (14:00 - 16:00) Базыльянскія муры (Aušros Vartų g. 7B)

Спектакль "Animal Tales" у Познані

25.10.2025 (18:00 - 21:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ