Радаўніца ў Вільні

18.04.2026 - 21.04.2026 10:30 - 14:00 ------------ Бясплатнае
Віленская праваслаўная грамада Канстанцінопальскага патрыярхата шчыра запрашае ўсіх узяць удзел як у падрыхтоўцы да памінальнага свята сярод беларусаў і беларусак, так і ў самім асвячэнні беларускіх пахаванняў на праваслаўных Свята-Ефрасіннеўскіх могілках (Liepkalnio g. 19) у Вільні.

Расклад мерапрыемстваў:

ТАЛАКА — 18 красавіка (субота)

Літургія ў суботу, 18 красавіка, у 10:30 у царкве на Bokšto gatvė 4. 

Пасля жадаючыя запрашаюцца на талаку, прыбіраць пахаванні беларускіх дзеячоў на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках (Liepkalnio g. 19) — у 12:30.

Калі ласка, бярыце з сабой інструменты, з якімі вы гатовыя працаваць: пальчаткі, рыдлёўкі, граблі, смеццевыя пакеты.

РАДАЎНІЦА — 21 красавіка (аўторак)

Пачнецца з паніхіды а 10:30 у царкве (Bokšto gatvė 4) аб памерлых.

Вы можаце пакінуць віртуальную запіску, скарыстаўшыся дадаткам, ці пакінуць папяровую на месцы.

У 12:30 адбудзецца асвячэнне пахаванняў беларускіх дзеячоў на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках (Liepkalnio g. 19).


Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Выстава «Чарнобыль: 40 гадоў сузірання» ў Мінску

18.04.2026 10:00 - 13.05.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, пераходная галерэя) (вул. Леніна, 20)

Сустрэча «Мовы Нанова» ў Беластоку

11.05.2026 (19:00 - 21:00) «Суседскі дом» (ul. Sienkiewicza 82 (-1 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ