Рэтраспектыва фільмаў да 95-годдзя Алеся Адамовіча ў Мінску

23.09.2022 - 25.09.2022 15:00 - 17:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4) 4 рублі

У пятніцу, 23 верасня, у музеі гісторыі беларускага кіно пачынаецца рэтраспектыва фільмаў, прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння Алеся Адамовіча.



Дата: з 23 па 25 верасня

Месца: музей гісторыі беларускага кіно, вул. Свярдлова, 4, Мінск


Пакажуць фільмы, для якіх Алесь Адамовіч пісаў сцэнарыі, а таксама фільмы паводле яго твораў.


 Вось што ў праграме:


 23 верасня у 15-00 і 18-30 «ХАТЫНЬ, 5 КМ», 1969 Сцэн. Алесь Адамовіч, Ігар Калоўскі Рэж. Ігар Калоўскі Дакументальны фільм пра Хатынь так не спадабаўся чыноўнікам, што быў цэнзураваны і пакладзены на паліцу на 20 гадоў.


«ЖАНЧЫНА З ЗАБІТАЙ ВЁСКІ», 1975 Сцэн. Алесь Адамовіч Рэж. Віктар Дашук Фільм-маналог Вольгі Андрэеўны Мініч, жыхаркі вёскі Хвойня Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці пра падзеі вясны 1942 года, першы фільм цыклу «Я з вогненнай вёскі», уганараванага Дзяржаўнай прэміяй СССР (1985).


«ЖМЕНЯ ПЯСКУ», 1975 Сцэн. Алесь Адамовіч Рэж. Віктар Дашук Фільм-маналог Акуліны Сямёнаўны Івановай, якая цудам выжыла падчас карнай аперацыі ў вёсцы Рудня Віцебскай вобласці.


«НЯМЫ КРЫК», 1975 Сцэн. Алесь Адамовіч Рэж. Віктар Дашук Фільм-маналог людзей, перажыўшых карныя аперацыі падчас Вялікай Айчыннай.


24 верасня У 15-00 «ВАЙНА ПАД ДАХАМІ», 1967 У 17-00 «СЫНЫ СЫХОДЗЯЦЬ У БОЙ», 1969 Кінадылогія паводле аднайменных першай і другой частак дылогіі «Партызаны» (1955 — 1963) Алеся Адамовіча, якая па сутнасці была аўтабіяграфічнай, заснаванай на ўспамінах 15-гадовага падлетка, які адчуў вайну ў самым яе пекле.


25 верасня ў 14-00 «ІДЗІ І ГЛЯДЗІ», 1985 Сцэн. Алесь Адамовіч, Элем Клімаў Рэж. Элем Клімаў Самы жорсткі, гіперрэалістычны ваенны фільм паводле аповесцяў Алеся Адамовіча. У цэнтры сюжэту — беларускі падлетак, які становіцца сведкам карнай акцыі фашыстаў, за два дні ператвараючыся з жыццярадаснага дзіцяці ў старога.


25 верасня ў 17-00 «ФРАНЦ+ПАЛІНА», 2004 Сцэн. Алесь Адамовіч, Міхаіл Сегал, Уладзімір Сцепаненка Рэж. Міхаіл Сегал Яна — беларуска. Ён — немец, які размаўляе на «чужой» мове. Але ні гэтай акалічнасці, ні вайне пачуцці непадуладныя.



Квіткі — 4 рублі.





Вам можа быць цікава

Мужчынскі хор "Унія" ў Варшаве

26.12.2025 (20:00 - 21:00) Касцёл Святога Аляксандра (плошча Трох Крыжоў)

Калякалядныя івэнты беларускай супольнасці ў Познані

27.12.2025 15:00 - 29.12.2025 21:30 Розныя лакацыі (Розныя лакацыі)

Калядная музыкатэрапія ў Н'ю-Ёрку

28.12.2025 (14:00 - 15:00) Carnegie Hall (57th Street and Seventh Avenue)

Навагодняе караоке на Коласавай сядзібе ў Мінску

29.12.2025 (11:00 - 13:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ