Выстава Кацярыны Жучэнка "Кудзеля. Вузельчыкі. Год трансфармацыі" ў Заслаўі

07.10.2025 - 02.11.2025 10:00 - 19:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4, Заслаўе) Бясплатнае

Сёння, 7 кастрычніка, у музейным комплексе "Заслаўе" пачынае працу выстава-развага Кацярыны Жучэнка "Кудзеля. Вузельчыкі. Год трансфармацыі".


Гэта працяг леташняга праекту спадарыні Кацярыны “Вузельчыкі на памяць”, які экспанаваўся ў галерэі Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі. Але гэта не паўтор - раскрыццё ды развіццё.

На працягу 2023–2024 гадоў мастачка лавіла выпадковыя моманты ды фіксавала іх, пакуль тыя не знікалі, пакуль яны не былі страчаныя ў мітусні, шукала іх сэнс. 

У гэтым годзе яна засталася сам-насам са сваімі працамі, нібы з дзённікам. І праект ператварыўся ў павуцінне новых нейронавых сувязяў, якія паступова зменьваюць яе жыццё. Новая глыбіня разваг і новы пошук сябе.

Хуткае пісьмо мастачкі - бы “аўтаматычнае пісьмо” ў псіхааналізе. У жывапісных скетчах праекта важная не столькі тэхніка - не яе пільнуе мастачка ў сваіх творах, хаця тэхніка тут дасціпная ды педантычная. 

У праекце “Кудзеля” важная рэцэпцыя вонкавага ва ўнутраны сусвет мастачкі і зваротнае ягонае апублічванне праз артвыказванне - жывапісныя скетчы, інсталяцыі, вузельчыкі.

Урачыстае адкрыццё выставы мае прайсці ў суботу, 11 кастрычніка ў 15.00.

Працуе выстава да 2 лістапада.


Вам можа быць цікава

Выстава «Песня — душа народа» ў Мінску

11.09.2025 17:00 - 19.10.2025 19:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Майстар-клас па ляльках «Мамушка» ў Гомелі

11.10.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

NAVIBAND у Беластоку

17.10.2025 (20:00 - 22:00) 6-Ścian PUB (Warszawska 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ