Анлайн-прэзентацыя “Вобраз беларускага рэжыму: агрэсар ці апякун?”

21.11.2025 15:00 - 17:00 Анлайн Бясплатна

У пятніцу, 21 лістапада, Цэнтр Новых Ідэй прэзентуе анлайн вынікі даследавання "Вобраз беларускага рэжыму: агрэсар ці апякун?"


Падзеі апошніх гадоў замацавалі ўспрыманне беларускага рэжыму як устойлівай аўтакратыі – як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне.

Як беларусы і беларускі сёння бачаць уладу – як апекуна-міратворца або як агрэсара-прыгнятальніка?

І як гэты вобраз змяняўся апошнія гады?

Каб знайсці адказы, правялі анлайн-апытанне 512 чалавек і параўналі вынікі з іншымі даследаваннямі. Пасля прааналізавалі, як калектыўная траўма ўплывае на ўспрыманне рэжыму – і якія тэндэнцыі відаць цяпер.

Спікер - Генадзь Коршунаў, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй.

Мадэратар - Юры Дракахруст, палітычны аглядальнік "Радыё Свабода".

Удзел вольны. Далучайцеся ў адпаведны час па спасылцы.

Дата: 21 лістапада Час: 15.00 (час СЕТ - гэта 17.00 па Мінску і 16.00 па Вільні)



Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Умоўна геніяльнае шоу ў Тбілісі

20.12.2025 (16:00 - 18:00) Speak easy (33 Mikheil Tsinamdzghvrishvili)

Вечар з Міцкевічам у Вільні

21.12.2025 (17:00 - 19:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ