ROKI МАРКЕТ у Віцебску

25.06.2022 12:00 - 22:00 Roki паб (вул. Дзімітрава, 4) 5 рублёў


25 чэрвеня ўся Беларусь едзе ў Віцебск на Roki маркет.



Дата: 25 чэрвеня

Час: з 12.00 да 22.00 (час мясцовы)

Месца: Roki паб, вул. Дзімітрава, 4, Віцебск

З апоўдня і да самага вечара ва ўнутраным двары Roki паба — імпрэзы, майстар-класы, лекцыі, кірмаш, выставы маладых мастакоў, кінапаказы, барахолка, жывая музыка, танцы і процьма іншых забаў.

Будзе шмат цудоўнай музыкі: шчырыя песні ад Светы Бень і «Кубік Рубіна», электра-імправізацыі ад праекта 5/4, новая хваля ад гурта «Syndrom Samazvanca», штосьці касмічнае ад гурта «Цветы маленькой Иды».

На кінапляцоўцы пакажуць рэтраспектыву кароткаметражак ад віцебскіх рэжысёраў, а таксама кліпы з дзевяностых ад віцебскіх музыкаў.

Агульны квіток на ўсе імпрэзы — 5 рублёў.




Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

KaS у Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Ратуша (пл. Свабоды, 2а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ