Прэзентацыя кнігі "Руіны Беларусі" ў Беластоку

15.12.2025 17:00 - 18:00 Galeria im. Sleńdzińskich (Legionowa 2) Бясплатна

У панядзелак, 15 снежня, у Беластоку адбудзецца прэзентацыя кнігі "Руіны Беларусі".


У кнізе змешчаны фатаграфіі разбураных помнікаў архітэктуры, што паходзяць з 45 сямейных і публічных архіваў, у тым ліку са збораў Цэнтра беларускай культуры.

Тэкст прадстаўлены на трох мовах - ангельскай, беларускай і польскай.

У сустрэчы возьмуць удзел:

Леся Пчолка – дырэктарка архіва VEHA, аўтарка канцэпцыі, куратарка праекта, фотарэдактарка

Ася Хмыз – адказная за каталагізацыю архіва VEHA і апісанні помнікаў архітэктуры ў "Руінах Беларусі"

Уладзімір Грамовіч – мастак, аўтар уступнага эсэ да "Руінаў Беларусі"

Анатоль Вап – дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку

Ілона Карпюк – намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку

Мовы падзеі - беларуская, польская.

VEHA - незалежны беларускі лічбавы архіў, які працуе з 2017 года, спалучаючы мастацкую і даследчую дзейнасць. Канцэнтруючыся на тэматыцы штодзённасці, ён служыць платформай для збору і аналізу архіўных фотаздымкаў і візуальнай гісторыі Беларусі.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Ілоны Касабукі «Тры чвэрці» ў Віцебску

18.12.2025 17:00 - 18.01.2026 19:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Беларускі стэндап у Беластоку

18.01.2026 (18:00 - 20:00) Beer4u (Legionowa 14/16/lok 02)

Калядны баль на сядзібе Агінскага ў Залессі

24.01.2026 (17:00 - 22:00) музей-сядзіба М. К. Агінскага

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ