22 верасьня (аўторак) у межах праекта «Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы» ў супрацы з галерэяй TUT.BY адбудзецца публічная лекцыя Андрэя Піянткоўскага
«”Рускі свет”: урокі для Расіі і яе суседзяў»
Отчего всякое внутреннее дряхление соединяется с крайней внешнеполитической амбициозностью, мне ответить трудно. Может быть, возникающая из внутриполитических целей потребность иметь внешнего врага создает такую инерцию, что невозможно остановиться — тем более что каждый тоталитарный режим дряхлеет, сам этого не замечая.
Андрей Амальрик, 1965 г.
Спрэчкі аб тым, ці ёсць Расія ў каштоўнасным сэнсе часткай Еўропы, ідуць не адно стагоддзе. Перыяды вэстэрнізацыі і рэформаў змяняліся часам рэакцыі, не даючы канчатковага адказу. Канцэпцыя «Рускага свету», якая прагучала спачатку як гістарычны выбар, выявілася мёртванароджанай.
Фатальнай памылкай пуцінскага рэжыму была не столькі нават сама анексія Крыма, колькі яе прэзентацыя ў знакамітай крымскай прамове Пуціна 18 сакавіка 2014 года як першага кроку на шляху рэалізацыі неаімперскай канцэпцыі «Рускага свету». Спачатку ў Пуціна была канкрэтная прагматычная задача — ні ў якім разе не дазволіць Украіне вырвацца з еўразійскай крымінальнай сеткі і выбраць еўрапейскую мадэль эканамічнай і палітычнай канкурэнцыі. Такі выбар мог зрабіцца небяспечна заразлівым прыкладам для рускага грамадства і падарваць яго падмурак, або «духоўныя скрэпы».
Рускія ва Украіне ў пераважнай большасці адкінулі ідэі Наваросіі і «Рускага свету» ды засталіся лаяльнымі грамадзянамі ўкраінскай дзяржавы. Пуцінская агрэсія ў велізарнай ступені спрыяла фармаванню ва Украіне грамадзянскай нацыі не на этнічнай аснове, а на светапоглядным прынцыпе еўрапейскага выбару.
У ходзе дыскусіі хацелася б абмеркаваць наступныя пытанні:
– Ці існуе рэальная пагроза «Рускага свету» для суседзяў Расіі і ў прыватнасці Беларусі (і краін Балтыі)?
– Як «Рускі свет» паўплываў і працягвае ўплываць на палітыку еўрапейскай абароны і бяспекі ды іншыя палітычныя, эканамічныя і культурныя працэсы ў ЕС?
– Ці ёсць у Расіі еўрапейская будучыня? Ці ёсць унутры Расіі патэнцыял для змен (у асяроддзі эліт, грамадзянскай супольнасці і г.д.)?
– Нарэшце, наколькі сёння мілітарызаваная свядомасць расійскага грамадства, і ці можна казаць, што прапаганда – гэта адно, а настроі грамадства – гэта іншае?
Вядучая дыскусіі – культуролаг, прафесар Юлія Чарняўская.
Пра лектара:
Андрэй Піянткоўскі нарадзіўся ў Маскве ў 1940 г. Скончыў механіка-матэматычны факультэт МДУ ім. М. В. Ламаносава. Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Чалец Амерыканскага матэматычнага таварыства. Аўтар больш як сотні артыкулаў і манаграфій па тэорыі кіравання, глабальным мадэляванні, ядзернай стратэгіі. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сістэмнага аналізу РАН. З 1998 г. – у палітычнай журналістыцы, апублікаваў некалькі сотняў артыкулаў у расійскіх і замежных CМІ. Чалец міжнароднага ПЭН-клуба.
Уваход вольны!
Мерапрыемства ў Facebook