Фотавыстава Віталя Ціхамірава «Homo Verus» у Мінску

25.04.2025 - 17.05.2025 18:00 - 19:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1) Бясплатнае


У пятніцу, 25 красавіка, у галерэі «Універсітэт культуры» адкрываецца выстава фатографа Віталя Ціхамірава «Homo Verus».




Фотапраект «Homo Verus» (лац.: «сапраўдны чалавек») аб’ядноўвае больш за 20 работ, створаных у перыяд з 2010 па 2025 год.

Праз прызму вулічнай і дакументальнай фатаграфіі аўтар даследуе, як культурны і сацыяльны кантэкст фармуе чалавечую ідэнтычнасць.

Экспазіцыя ўключае кадры з падарожжаў па свеце і шматлікіх фотапошукаў па Беларусі.

Працы ў экспазіцыі балансуюць на грані мастацтва і сацыяльнага даследавання, нагадваючы гледачу аб далікатнасці ідэнтычнасці ў сучасным свеце. Такім чынам, кожны фотаздымак запрашае гледача да своеасаблівага дыялогу.

Стрыт-фатограф Віталь Ціхаміраў назвай выставы адсылае да лацінскага паняцця «homo verus» — «праўдзівы чалавек».

Аўтар ставіць перад гледачом пытанні, актуальныя ў сучасную эпоху: «Што робіць чалавека сапраўдным?». Фатограф фіксуе моманты, калі сацыяльныя маскі здымаюцца.


Выстава працуе да 17 траўня.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ