Руся ў Торуні: спевы замест тэрапіі

06.05.2023 17:00 - 20:00 паб Hipisówka (Торунь) Бясплатнае

6 траўня ў Торуні адбудзецца лекцыя-выступ спявачкі Русі «Як нашы продкі выкарыстоўвалі сьпевы замест тэрапіі».



 Дата: 6 траўня

Час: 17:00 (час мясцовы)

Месца: паб Hipisówka, Mikołaja Kopernika 20, Toruń


Будзе прааналізаваная спеўная культура беларусак:

якія тры асноўныя вакальныя манэры выкарыстоўваюцца ў нашых сьпевах

што значыць кожная манэра гучаньня для нашай псіхікі

чаму ў традыцыйных культурах так важна практыкаваць сінэргію гука

якія элементы музыкі больш уласьцівыя менавіта беларускім сьпевам і што гэта значыць з пункту гледжаньня псіхалёгіі

якія сьпевы могуць распаліць энэргію чалавека, а якія наадварот — зьніжаюць актыўнасьць і чаму, як гэта працуе

якія філасофскія і жыцьцёвыя пасланьні зашытыя ў беларускія сьпевы, ці можна назваць гэта тэрапіяй якім чынам традыцыйны сьпеў выкарыстоўваецца ў тэрапіі сёньня

Падчас лекцыі-выступу слухачам прапануецца пагучаць разам, а напрыканцы — паслухаць кароткую вакальную медытацыю, якая пранясе слухача па розных эмацыйных перажываньнях.

Лекцыю вядзе Руся, сьпявачка, вакальная і музычная тэрапеўтка, папулярызатар традыцыйнай культуры Беларусі. Вакалістка гурта «Indiga», Рок-князёўна па выніках дзясятай «Рок-каранацыі». 


Уваход вольны, данаты на квіток лектарцы вітаюцца.




Вам можа быць цікава

Выстава «Радуніца» ў Беластоку

26.04.2025 16:00 - 18.05.2025 19:00 Chill Time Club (Святога Роха 5/32)

Выстава «Віцебскі мастак» у Магілёве

02.05.2025 16:00 - 15.06.2025 19:00 абласны мастацкі музей імя П. Масленікава (вул. Міронава, 33)

Стэндап Міхася Ільіна «Дзякуй» у Варшаве

10.05.2025 (18:30 - 22:30) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Спектакль «Зэкамерон» у Варшаве

05.06.2025 19:00 - 06.06.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ