Выстава «Радуніца» ў Беластоку

26.04.2025 - 18.05.2025 16:00 - 19:00 Chill Time Club (Святога Роха 5/32) Бясплатнае

 

У суботу, 26 красавіка, у Беластоку адкрываецца выстава «Радуніца». Яна прысвечана памінальным традыцыям Падляшша і Палесся.





Падчас адкрыцця падвядуць вынікі праекта па ахове пахаванняў беларускіх дзеячаў у Беластоку.

Раскажуць пра ўсе этапы праекта, пра сабраныя і выкарыстаныя сродкі, пра адрамантаваныя і добраўпарадкаваныя магілы, пра QR-шыльды і будучыя планы па развіцці інтэрактыўнай карты беларускай памяці на Падляшшы.


У межах выставы рыхтуюць таксама мноства івэнтаў.

Вось расклад: 

 27 красавіка ў 12:00 — экскурсія з Аляксеем Трубкіным па пахаваннях беларускіх дзеячаў (Могілкі Усіх Святых, вул. В. Высоцкага 1)

 30 красавіка ў 18:00 — Лекцыя Гражыны Харытанюк-Міхей «Як адзначаюць Радаўніцу?» 

 8 траўня ў 18:00 — лекцыя Таццяны Калач «Смяротныя прыкметы і павер’і»

  9 траўня ў 18:00 — Майстар-клас графікі і акварэлі «Самагубца ў беларускай міфалогіі» (18+) 

Кошт — 30 злотых. 

 12 траўня ў 18:00 — лекцыя Вольгі Сямашка «Могілкі беларусаў Падляшша» 

 15 траўня ў 18:00 — Майстар-клас па коміксе «Белая і Чорная Баба ў беларускай міфалогіі» (18+) 

Кошт — 30 злотых. 

 18 траўня ў 17:00 — Фінісаж выставы і сустрэча з арганізатарамі 


Уваход, калі не пазначана іншага, вольны.

З пытаннечкамі звяртайцеся па нумары +48 536 275 935.


Працуе выстава да 18 траўня.



Вам можа быць цікава

Выстава «Мастацтва. Сям’я. Традыцыя» ў Гомелі

10.09.2025 17:00 - 12.10.2025 18:00 Музей гісторыі горада Гомеля (вул. Пушкіна, 32)

Выстава Таццяны Маліноўскай-Рыбак «Жыццё шукаць у колеры» ў Мінску

17.09.2025 19:00 - 14.10.2025 19:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава, 48)

Імпрэза «SKARБ» у Лондане

24.09.2025 (19:30 - 21:00) The Cockpit (Gateforth Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ