«Сацыяльная рашотка»: Экскурсія з куратарам па выставе

26.05.2015 18:00 - 22:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

26 траўня (аўторак) ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца экскурсія з куратарам па выставе«Сацыяльная рашотка». Пачатак а 18.00.

«Сацыяльная рашотка» –  гэта групавая выстава, арганізаваная ў межах праекта «АРТ-СОЦ-ЛАБ» ад арт-лабараторыі «Радыюс» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).

Тэма выставы – ўключэнне і выключэнне чалавека з паўсядзённага жыцця.

Сацыяльная рашотка –  гэта шматлікавасць дыскурсаў, гэта імкненне да ахопу ўсёй прасторы жыццядзейнасці чалавека. Тоеснасць паміж бачным і рэальным (рэальным і віртуальным, міфам і побытам) выяўляецца за кошт іх узаемадзеяння.

Групавы праект «Сацыяльная рашотка» разлічаны на тое, каб прадэманстраваць некаторыя агульныя судакрананні грамадскай і прыватнай прастораў, якія валодаюць разнастайнасцю дыскурсаў і функцыямі для іх рэпрэзентацыі.

Удзельнікі: Жанна Гладко, Аляксей Лунёў, Аляксей Талстоў, Сяргей Кірушчанка, Сяргей Шабохін.

Сацыяльны аналітык праекта: Аляксандр Сарна.

Куратар праекта: Ілона Дзяргач.

 

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook: https://www.facebook.com/events/1627113364171097/

Партнёрамі праекта з’яўляюцца: kalektar.org, 34mag.net, «Будзьма беларусамi», pARTisan, ЦЭХ, vitebsk4.me, «Новая Еўропа», ZНЯТА. Тэхнічную падтрымку праекту аказвае кампанія «Samsung».


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ