У чацвер, 18 верасня, у Познані граюць супольны канцэрт прадстаўнікі маладой беларускай рэп-сцэны SAMOTA і navalach.
navalach — малады фрэшмэн на беларускай трэп-сцэне, які пракладае новы шлях для беларускамоўнага хіп-хопу.
Ягоная музыка — гэта мікс цяжкіх, качовых бітоў, вострых панчлайнаў і стылістычна смелых англіцызмаў. У тэкстах — вулічная іронія, рэфлексіі пра поп-культуру і свабодны слэнг пакалення.
SAMOTA — рэпер новага пакалення, чыя атмасфера блізкая да 2hollis, але гучанне будуецца на ўласных эксперыментах. Ён спалучае цяжкія гіпертрэп-біты з меладыйнасцю і шчырымі тэкстамі, ствараючы музыку, якая перадае ўнутраныя пошукі і эмоцыі.
SAMOTA пашырае межы беларускай сцэны, адкрываючы новыя фарматы і гучанне, што робіць яго стыль адначасова свежым і пазнавальным.
Квіткі коштам 40 злотых бярыце па спасылцы.