“Самы незвычайны канцэрт” гурта BosaeSonca

01.03.2015 20:00 - 22:00 студыя “Everest Media” (вул. Кастрычніцкая, 16.) Бясплатнае

“BosaeSonca” вядомыя публіцы найперш дзякуючы свайму альбому “Адпусці”. На мінулай цырымоніі ўзнагарод Experty.by гэты альбом быў названы “Найлепшым беларускамоўным альбомам года”, а сам гурт па версіі ўжо іншай прэміі, “Rock Profi”, атрымаў званне найлепшага дэбюту. У працы над наступным сваім рэлізам “BosaeSonca” вырашылі працягнуць партнёрства са студыяй гуказапісу “Everest Media” і захаваць традыцыю студыйных запісаў у фармаце “LIVE”.

Па словах музыкаў, наступны рэліз калектыву будзе паўнавартасным канцэртным запісам. Толькі вось сам канцэрт адбудзецца ў студыі гуказапісу. Канцэртную праграму складуць творы ў выкананні толькі двух музыкаў: лідара гурта Алеся Кот-Зайцава і акардэаніста Аляксандра Ясінскага. Апошні, дарэчы, даўно сягнуў за межы свайго інструмента, выкарыстоўваючы як у працы з гуртом, так і ў сольных выступах гітару, ударныя і клавішныя інструменты.

“Дуэтам з Аляксандрам Ясінскім мы гралі ўжо не раз, — кажа Алесь Кот-Зайцаў, — і заўжды гэта гучыць іначай, чым выступы з поўным складам гурта “BosaeSonca”. Цяпер мы вырашылі запісаць live-рэліз, дзе ўся музычная праграма пабудаваная толькі на двух музыкантах. Эксперыментальнасць гэтай ідэі ў тым, што запіс гэты будзе адбывацца падчас канцэрту ў студыі гуказапісу, у прысутнасці самых адданых нашых слухачоў. Мы можам запрасіць вельмі няшмат людзей праз абмежаваную прастору студыі, але гэтая камернасць і нават інтымнасць супадае са зместам праграмы, яе настроем і характарам. Кожны ўдых і кожны гук мусіць быць заўважаным”.

У праграму канцэрта ўвойдуць як песні з папярэдніх альбомаў — “Адпусці” і “Залаты”, перааранжаваныя ў фармаце дуэта, так і новыя творы музыкаў. Эксклюзіўны студыйны канцэрт гурта “BosaeSonca” адбудзецца пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” 1 сакавіка а 20-й гадзіне ў студыі “Everest Media”.

Падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства можна атрымаць па тэл. +37529 279-63-39, +37544 579-63-39 альбо праз суполкі гурта ў сацыяльных сетках.


Вам можа быць цікава

«Мова Нанова» ў Лодзі

10.04.2026 (19:00 - 21:00) MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

Сустрэча «Скрозь прызму часоў (касцюм: мінулае і сучаснасць)» ў Брэсце

11.04.2026 (12:00 - 14:00) гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

NAVIBAND у Кракаве

12.04.2026 (20:00 - 22:00) Piękny Pies (plac Wolnica 9)

Паша Крывец у Вене

15.04.2026 (19:00 - 21:00) Grnd Restaurant (Kärntner Str. 61)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ