Сапраўдныя Беларускія Каляды ў рэстаране «Кухмістр» (6 і 7 студзеня)

06.01.2016 - 07.01.2016 19:30 - 19:30 рэстаран "Кухмістр" (вул. К. Маркса, 40) Бясплатнае

Як і год і два, і тры назад, рэстаран “Кухмістр” запрашае адсвяткаваць Каляды! У чаканні Віфліеемскай Зоркі нашы калядоўшчыкі пачастуюць вас сапраўднай старажытнай Куццёй і навучаць усім сакрэтам векавых рытуалаў. Вы зможаце прымерыць маскі Козы, Мядзведзя, Доктара, Цыгана і іншых традыцыйных калядных персанажаў, патрымаць у руках Калядную Зорку і вярнуцца на 100 або 150 гадоў назад, у часы прапрадзядоў. Хутка і нязмушана Вы засвоіце старажытныя беларускія танцы, песні і гульні. Пачуеце голас старадаўняй беларускай дуды, станцуецеразам з роднымі і сябрамі польку, кракавяк, падэспань або ойру-ойру ў гэты чароўны Святы Вечар.

Чакаем Вас 6 і 7 студзеня, пачынаючы ад 19-30. Уваход вольны!

Замова і ўсё ўдакладненні ў адміністратара па тэлефонах +375 29 119-49-00, +375 17 327-48-48


Вам можа быць цікава

Выстава арт-суполкі Øyebliik у Беластоку

01.06.2026 10:00 - 01.07.2026 20:00 Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Першая летняя Vulitsa Ezha ў Мінску

20.06.2026 12:00 - 21.06.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

Кава з гісторыкамі ў Варшаве

21.06.2026 (15:00 - 17:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ