«Саргасава мора» у Мінску — 26 кастрычніка

26.10.2016 18:00 - 20:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) Уваход вольны

26 кастрычніка ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) адбудзецца прэзентацыя кнігі Сяргея Астраўца «Саргасава мора». Пачатак у 18.00. Уваход вольны

Возьмуць удзел: літаратары Генрых Далідовіч, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Анатоль Сідарэвіч, Міхась Скобла. Праспявае Зміцер Бартосік.

“У адным з тэкстаў са сваёй новай кнігі пісьменнік і журналіст Сяргей Астравец сцвярджае, што рэпарцёр не павінен мець сантыментаў, ён не мусіць суперажываць героям сваіх матэрыялаў, быць безуважным да людзей, чые гісторыі распавядае чытачам газет ці слухачам радыё, — адзначае крытык Марына Весялуха. —  Але калі ўважліва прыгледзецца да кожнага з апавяданняў і эсэ, што склалі «Саргасава мора», можна заўважыць у іх агульныя рысы-сантыменты самога аўтара. Яны выяўляюцца як у стылі, сюжэтах, так і ў манеры напісання твораў”.

Сяргей Астравец нарадзіўся ў Мінску. Выпускнік факультэта журналістыкі БДУ. Галоўны рэдактар альманаха “Новы замак”. Аўтар кніг прозы, эсэ, зацемак, рэпартажаў. Жыве і працуе ў Гродне.


Вам можа быць цікава

Сустрэча літаратурнай школы «Тэкст» у Мінску

27.03.2026 (19:00 - 21:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Музычныя варштаты з капэлай Bliska ў Варшаве

28.03.2026 (15:00 - 18:00) Амбасада традыцыйнай музыкі (Jazdów 3/20)

Паказ фільма «Куля для нязгодных» у Кракаве

29.03.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Вечар джазавай музыкі ў Мінску

04.04.2026 (17:00 - 19:00) Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ