Сэнсоўня пра сучаснае мастацтва ў Познані

06.02.2025 19:00 - 21:00 Pakoj 202 (Nowowiejskiego 46) Бясплатнае


У чацвер, 6 лютага, у Познані адбудзецца новая сустрэча «Сэнсоўні».



Гэтым разам абмяркуюць сучаснае мастацтва з культуралагіняй Кацяй Чуняк. 


Адкуль яно ўзялося і чаму такое незразумелае?

Куды зніклі паняткі прыгажосці і майстэрства мастака, што з’явілася замест іх?

Колькі ўсяго існуе -ізмаў?

 Адказы на гэтыя і іншыя пытанні дае гісторыя мастацтва ХХ стагоддзя, асабліва другая яго палова. 

Тады нарадзілася мноства новых канцэпцый і кірункаў, якія ўжо паспелі стаць класікай сучаснага мастацтва. Але гэта класіка не засталася ў мінулым, шмат што з прыдуманага тады працягвае развівацца і сёння.

 На лекцыі гаворка пойдзе пра тое, дзе шукаць карані сучаснага мастацтва, а так жа мы разам паспрабуем разблытаць клубок яго загадак. 


Уваход — данат ад 10 злотых, запісу не патрэбна. 


Вам можа быць цікава

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ