• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Гродна

Сэзан versus Дзюшан: увядзенне ў гісторыю і тэорыю выяўленчага мастацтва ХХ-ХХI стагоддзяў

Пачатак: 24.04 (18:30)
Канец: 26.04 (20:00)
Мастацкая галерэя «Крыга»
(Гродна, вул. Савецкая, 3-11)
Google

Праект «На шляху да сучаснага музея»

Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў

ГА «Цэнтр «Трэці сектар»

Запрашаюць вас наведаць лекцыі Алы Вайсбанд:

Сэзан versus Дзюшан/ сучаснае мастацтва versus contemporary art: увядзенне ў гісторыю і тэорыю выяўленчага мастацтва ХХ–ХХI стагоддзяў.

24.04.2014, 18:30

Асноўныя напрамкі мастацтва ХХ-ХХI стагоддзяў. Кароткі агляд.

Лекцыя будзе праілюстравана дакументальнымі фільмамі.

25.04.2014,  18:30

Па шляху Дзюшана: дэструкцыя класічнага панятку мастацтва ў арт-практыках ХХ-ХХI стагоддзяў.

Паказ і абмеркаванне дакументальнага фільма «Сіндзі Шэрман»  (Sabine Willkop / SWR arte, 2008).

26.04.2014, 18:30

Па шляху Сэзана: трансфармацыя класічнага панятку мастацтва ў ХХ-ХХI стагоддзях.

Паказ дакументальнага фільма «Алафур Эліасан».

(Jan Schmidt-Garre / 3 Sat / ZDF / pars media, 2008).

Усе лекцыі адбудуцца ў мастацкай галерэі «Крыга» (Гродна, вул. Савецкая, 3-11).

Мерапрыемствы арганізаваны ў рамках праекта «На шляху да сучаснага музея-5: рэгіянальнае вымярэнне». Праект мае на мэце садзейнічаць папулярызацыі творчасці мастакоў з рэгіёнаў Беларусі і яго інтэграцыі ў еўрапейскі мастацкі кантэкст. Акрамя лекцый праект уключае наступныя кампаненты:

  1. Лекцыі Андрэя Дурэйкі пра тэндэнцыі ў сучасным мастацтве Беларусі і ў беларускім мастацтве за мяжой. Андрэй Дурэйка – беларускі мастак, які жыве ў Дзюсельдофе (другая палова траўня 2014 г.)
  2. Творчыя сустрэчы з мастакамі з Брэста, Віцебска, Гродна (кастрычнік – снежань 2014 г.)
  3. Майстар-класы для мадэратараў у гэтых гарадах (травень-верасень 2014 г.)
  4. Конкурс маладых арт-крытыкаў, арт-журналістаў і мадэратараў у трох намінацыях:

– лепшы мадэратар творчых сустрэч з рэгіёнаў Беларусі (кастрычнік-снежань 2014 г.)

-лепшы партрэтны артыкул пра мастака з рэгіёнаў Беларусі, апублікаваны ў беларускім СМІ (травень-снежань 2014 г.)

-лепшы апублікаваны артыкул пра падзею ў рэгіёнах, звязаную з актуальным беларускім мастацтвам (красавік-снежань 2014 г.)

Т.ч., дадзеныя лекцыі з’яўляюцца своеасаблівымі ўводзінамі ў праект. Іх галоўная задача – прадставіць агульную панараму развіцця выяўленчага мастацтва ў ХХ і ХХІ стагоддзях і тым самым падрыхтаваць глебу для ўспрыняцца работ беларускіх мастакоў, якія будуць прадстаўленыя ў рамках праекта. Лекцыі разлічаны як на шырокага гледача, так і на прафесіяналаў. Мерапрыемствы прадставяць не толькі багаты факталагічны матэрыял, але і закрануць шэраг тэарытычных праблем, што тычацца сучаснага мастацтва.

Лекцыі грунтуюцца на нямецкамоўных крыніцах, практычна не дасяжных для беларускага чытача і ілюструюцца наступнымі кароткаметражнымі дакументальнымі фільмамі:

1. Карл Ота Гётц. «Jonction»  Музеум  Кюперсмюле Дуйсбург.

(Лідзія фон Фрэйбург.  WDR 2007, 4 хв., wets.art  Meisterwerke))

2. Ёзаф Альберс. «Пакланенне квадрату». Музей «Квадрат», Ботроп.

(Марціна Мюллер, WDR 2006, 4 хв.)

3. Іў Кляйн «Блакітны акорд-рэльеф з губкай»

(Новальд Карлхайнц. Koeln RW / WDR,  1989, 10 хв.)

4. Ёзаф Бойс. «Шэф». Замак Мойланд.

(Лідзія фон Фрэйбург. – WDR, 2006, 4 хв. (wets.art  Meisterwerke))

5. Герхард Рыхтар. Эма. (Аголеная на лесвіцы).

(Лідзія фон Фрэйбург. – WDR, 2006, 4 хв. (wets.art  Meisterwerke))

6. Яніс Канэліс  “Грамадзянская трагедыя”.

(Калумба Кельн  WDR, 2007,  4 хв. (west.art Meisterwerke))

7. Зігмар Польке. «Выраджэнцкае мастацтва». Мастацкі музей. Бон. (WDR 2006, 4 хв.)

 8. Джэф Кунс – Celebration  у берлінскай новай нацыянальнай галерэі. – (Хілька Зінніг 2008 5 хв.  (ttt  titel thesen temperamente))

9. Грэгар Шнайдар. «Канец» у музейным аддзеле Мёнхенгладбаха. (Клаўдыя Куланд.  – WDR 2008, 4 хв. (west.art))

Ала Вайсбанд – мастацтвазнаўца, музыказнаўца, філосаф, перакладчык, кіраўнік праекта «На шляху да сучаснага музея»

Дадатковая інфармацыя: e.grenzenlos@gmail.com

Сайт праекта: http://www.na-puti.eu/

Запрашаем усіх ахвотных!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Тэст: Пазнай традыцыйную беларускую страву з бульбы
    • «Калі бываюць музы ў такіх балючых кніг...» Размова з нямецкім славістам, які напісаў кнігу пра наш 2020-ты
    • 7 ідэй калядных падарункаў, якія прынясуць радасць кожнаму
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип